Дзярждэп: ЗША не падтрымлівалі безагаворачна будаўніцтва АЭС у Беларусі

11.02.2011 09:53
Архив Редакция

Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях кантролю над узбраеннямі Роуз Гетэмюлер 9 лютага ў Вільні на сустрэчы з членамі камітэтаў нацыянальнай бяспекі і абароны і замежных спраў літоўскага сойму заявіла, што амерыканскія ўлады не выказвалі безагаворачнай падтрымкі планаў Беларусі па будаўніцтве АЭС. 

Прадстаўніца ЗША адзначыла, што прэзідэнт яе краіны Барак Абама падтрымаў развіццё мірнай ядзернай энергетыкі ў цэлым і стварэнне праектаў, якія выконваюцца згодна з патрабаваннямі МАГАТЭ, перадае БелаПАН.

У той жа час старшыня камісіі сойму па ядзернай энергетыцы Рокас Жылінскас паведаміў, што, на думку Літвы, рэалізацыя праекту беларускай АЭС непразрыстая і не адпавядае патрабаванням Канвенцыі ЕЭК ААН аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце і міжнароднай канвенцыі МАГАТЭ па ядзернай бяспецы.

«Пляцоўка для беларускай АЭС абраная без папярэдняга абмеркавання альтэрнатыў і кансультацый з Літвой, і да таго ж меней чым у 50 кіламетрах ад нашай сталіцы Вільні. Такі падыход супярэчыць згаданым міжнародных канвенцый і бурыць прынцыпы добрасуседства, гэта афіцыйная пазіцыя Літвы па беларускай АЭС», — заявіў літоўскі дэпутат.

Як паведамляў Тэлеграф, гендырэктар расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Росатам» Сяргей Кірыенка заявіў, што ў выпадку заключэння ўсіх неабходных дамоўленасцяў з беларускім бокам працэс будаўніцтва АЭС можа пачацца ўжо ў верасні 2011 года.

Как вам новость?