Дзярждэп: ЗША падтрымліваюць ўвядзенне санкцый супраць Беларусі

21.01.2011 09:03
Архив Редакция

ЗША падтрымліваюць рэзалюцыю Еўрапарламенту аб неадкладным увядзенні санкцый у дачыненні да афіцыйных асобаў Беларусі, якія, на думку Еўрасаюза, адказныя за фальсіфікацыю апошніх прэзідэнцкіх выбараў і пераслед апазіцыі. Са свайго боку ЗША гатовыя прыняць дадатковыя меры ў гэтым напрамку. Пра гэта ў чацвер, 20 студзеня, заявіў афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартаменту ЗША Філіп Кроўлі.

«Мы праводзім дбайныя кансультацыі з партнёрамі па Еўрасаюза па гэтым пытанні. Мы ведаем і падтрымліваем крокі, якія прадпрымае ЕС, і мы ў святле нашай занепакоенасці гатовыя да прыняцця дадатковых крокаў да аднаўлення санкцый, якія раней былі знятыя», — паведаміў Філіп Кроўлі.

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў яшчэ ў 2006 годзе, два гады таму санкцыі часткова былі адменены, перадае РИА «Новости».

Канчатковае рашэнне аб увядзенні Еўрасаюзам санкцыяў плануецца прыняць міністрам замежных спраў 27 краін-членаў ЕС у Брусэлі 31 студзеня. У чацвер, 20 студзеня, дэпутаты Еўрапарламенту прынялі рэзалюцыю, якая заклікае да неадкладнага ўвядзення санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі. Дакумент заклікае Раду ЕС, у прыватнасці, увесці забарону на выдачу візаў і замарозіць актывы ў краінах ЕС беларускіх кіраўнікоў вышэйшага звяна, чыноўнікаў, супрацоўнікаў судовых органаў і органаў бяспекі.

Спіс магчымых санкцый не абмяжоўваецца забаронай на выдачу візаў і замарожванне рахункаў, але прадугледжвае таксама магчымае выключэнне Беларусі з праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», а таксама пазбаўленне Мінска права праводзіць чэмпіянат свету па хакеі на лёдзе ў 2014 годзе.

Як гаворыцца ў рэзалюцыі Еўрапарламенту, «санкцыі будуць заставацца ў сіле да тых часоў, пакуль беларускія ўлады не вызваляць усіх палітычных зняволеных і прадстаўнікоў апазіцыі і не здымуць з іх абвінавачанні».

Між тым, як раней перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць меры ў адказ, «нават да самых жорсткіх», на магчымыя санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінску з боку заходніх краінаў.

Как вам новость?
Головоломки