Дзярждэп ЗША: санкцыі не з'яўляюцца палітыкай супраць Беларусі

03.02.2011 11:26
Архив Редакция

Санкцыі супраць беларускіх уладаў не з'яўляюцца палітыкай Вашынгтона ў дачыненні да Мінску. Аб гэтым заявіў кіраўнік аддзелу па пытаннях Беларусі, Малдовы і Украіны кіравання дзярждэпартаменту ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Лорэнс Сілвэрман. "Санкцыі — гэта не мэта, гэта не палітыка, гэта інструмент, спосаб уплыву", — адзначыў ён, выступаючы 3 лютага ў Брукінгскім інстытуце.

«Палітыка адміністрацыі Абамы (прэзідэнта ЗША Барака Абамы — Тэлеграф) не заключаецца выключна ў прымяненні санкцый. Мы б, вядома, хацелі бачыць іншыя адносіны з беларускім урадам. Нешта падобнае было ў 2006, 2007 і 2008 гадах… Былі пазітыўныя сігналы», — паведаміў прадстаўнік дзярждэпа ЗША, перадае РИА «Новости».

Па словах Лорэнса Сілвэрмана, ЗША змушана звярнуліся да санкцыяў, каб даць зразумець беларускім уладам, што іх рэакцыя на акцыі пратэсту апазіцыі непрымальная. Пры гэтым, вялікі ўплыў на ўвядзенне санкцый аказала закрыццё офіса АБСЕ ў Мінску. «Мы вырашылі, што гэта непрымальна і адрэагавалі. Цяпер мы хочам пераканацца, што санкцыі працуюць. Мы пільна назіраем за тым, якія будуць змены. Мы па-ранейшаму патрабуем вызваліць усіх затрыманых на акцыях пратэсту і зняць з іх усе абвінавачанні, а пакуль пакідаем ўсе прадугледжаныя санкцыямі абмежаванні ў сіле», — паведаміў прадстаўнік дзярждэпа.

Лорэнс Салвэрман падкрэсліў, што санкцыі падзейнічалі станоўчыя вынікі, паколькі беларускія ўлады вызвалілі некалькіх апазіцыянераў, хоць і не знялі з іх абвінавачанні.

Прадстаўнік амбасады Беларусі: у іншых краінах адбываецца тое ж самае

Узяўшы слова прадстаўнік амбасады Беларусі ў ЗША заклікаў не забываць аб прычынах, якія падштурхнулі ўлады на такія крокі. «Нагадаю, што дэманстранты сабраліся на дазволены мітынг на адной плошчы, потым яны сталі пераходзіць на іншую — міліцыя ім не перашкаджала. Затым яны спакойна пачалі рухацца ў бок будынку, дзе ў гэты час засядала выбарчая камісія. І толькі пасля таго, як людзі пачалі біць вокны і спрабаваць ўварвацца ў будынак, пайшлі затрымання. У любой іншай краіне пры масавых беспарадках ўлады паводзілі бы сябе так жа сама», — заявіў ён.

Аднак прысутная на выступе дырэктар інстытуту ЗША і Еўропы Фіёна Хіл адзначыла, што падчас хваляванняў у Лондане, Афінах і Егіпце паліцыя «не рабіла такіх рэчаў, якія ўсе мы бачылі ў Беларусі».

Як паведамляў Тэлеграф, дзярждэпартамент ЗША 31 студзеня абвясціў аб увядзенні аднабаковых санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх кампаній. Так, ЗША анулявалі дакумент, які дазваляе амерыканскім грамадзянам здзяйсняць угоды з «Лакафарба» і «Полацк Шкловалакно». Акрамя таго, ЗША таксама пашырылі спіс грамадзян Беларусі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны.

Как вам новость?
Головоломки