Дзярждоўг Беларусі амаль дасягнуў 12,5 млрд. даляраў

29.12.2010 13:27
Архив Редакция

Па стане на 1 снежня 2010 года дзяржаўны доўг Беларусі склаў 37,45 трлн. рублёў (12,48 млрд. даляраў). За 2010 год ён павялічыўся на 23%, практычна не змяніўшыся за лістапад. Пра гэта сведчаць дадзеныя Міністэрства фінансаў краіны. Унутраны дзярждоўг павялічыўся з пачатку года на 8,6% (на 2,1% за лістапад) да 8,562 трлн. рублёў (2,854 млрд. даляраў).

Разам з тым знешні дзярждоўг да 1 снежня 2010 года вырас на 28% да 28,888 трлн. рублёў (9,629 млрд. даляраў), знізіўшыся за лістапад на 0,6%, перадае АФН.

Доўг цэнтральнага ўрада ў структуры дзяржаўнага доўгу склаў 30,376 трлн. рублёў (10,125 млрд. даляраў). З пачатку года ён павялічыўся на 22,9%, знізіўшыся на 0,6% за лістапад. Гарантаваны ўрадам доўг суб’ектаў гаспадарання склаў 7,074 трлн. рублёў (2,358 млрд. даляраў), павялічыўшыся за 11 месяцаў на 23,3% (на 2,9% у лістападзе).

Как вам новость?
Головоломки