Дзярждоўг Беларусі вырас за студзень да 13,6 млрд. даляраў

01.03.2011 12:40
Архив Редакция

Дзяржаўны доўг Беларусі за студзень 2011 вырас на 7,3%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі. На 1 лютага 2011 года дзярждоўг складае 41,1 трлн. рублёў (13,6 млрд. даляраў). Пры гэтым знешні доўг краіны ў рублёвым эквіваленце вырас на 9,5% (да 31,8 трлн. рублёў), а ўнутраны доўг — на 0,4% (да 9,3 трлн. рублёў).

Доўг цэнтральнага ўрада ў структуры дзяржаўнага доўгу склаў 33,2 трлн. рублёў, за люты павялічыўся на 8,9%. Доўг суб’ектаў гаспадарання, гарантаваны урадам, вырас на 1% да 7,8 трлн. рублёў, перадае АФН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, за 2010 год дзярждоўг Беларусі вырас на 25,9%. Па дадзеных Міністэрства фінансаў Беларусі, на 1 студзеня 2011 года дзяржаўны доўг Беларусі складаў больш за 12,7 млрд. даляраў (у нацыянальным эквіваленце — больш 38,3 трлн. рублёў).

Как вам новость?
Головоломки