Дзярждоўг Беларусі за год вырас да 12,7 млрд. даляраў

31.01.2011 15:36
Архив Редакция

Па дадзеных Міністэрства фінансаў Беларусі, на 1 студзеня 2011 года дзяржаўны доўг Беларусі склаў больш за 12,7 млрд. даляраў (у нацыянальным эквіваленце — больш 38,3 трлн. рублёў). Такім чынам, за год дзярждоўг павялічыўся на 25,9%. Толькі за снежань дзярждоўг вырас на 2,3% (знешні — на 0,6%, унутраны — на 8,2%). 

Знешні доўг дзяржавы за 2010 год павялічыўся ў рублёвым эквіваленце на 28,8% да 29 трлн. рублёў (больш за 9,6 млрд. даляраў). Унутраны дзярждоўг па стане на 1 студзені 2011 года перавысіў 9,2 трлн. рублёў (больш за тры мільярдаў даляраў), павялічыўшыся за год на 17,5%, перадае АФН.

Большую частку дзяржаўнага доўгу складае абавязак цэнтральнага ўрада — больш за 30,5 трлн. рублёў (10,1 млрд. даляраў). За год гэтая сума павялічылася на 23,5% (на 0,5% за снежань 2010 года). Пазыка суб’ектаў гаспадарання, гарантаваная ўрадам, склала 7,8 трлн. рублёў (2,6 млрд. даляраў), гэта значыць на 36,1% больш, чым 1 студзеня 2011 года (рост за снежань — 10,3%).

Как вам новость?
Головоломки