Дзярждума РФ: дзеянні Лукашэнкі ў эканоміцы былі прымітыўнымі

27.05.2011 16:48
Архив Редакция

Беларускі эканамічны крызіс быў чаканым, паколькі дзяржава павінна жыць па сродках, а не выбудоўваць эканоміку ад выбараў да выбараў і ў доўг. Пра гэта заявіў 27 траўня кіраўнік міжнароднага камітэту Дзярждумы Расіі Канстанцін Касачоў.

«Нечакана збанкрутавала Беларусь (хоць пра гэта яшчэ не абвешчана афіцыйна), якую да таго многія расійскія палітыкі ў дыскусіях аб нашых эканамічных рэаліях адносілі да поля цудаў», — напісаў ён у сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы», кажучы пра падзеі гэтага тыдню.

«Дзеянні Лукашэнкі ў эканамічнай і сацыяльнай сферы досыць прымітыўна тапталі логіку сучаснага развіцця, якая прадугледжвае жыццё ў доўгую і па сродках, а не ад выбараў да выбараў і ў доўг», — сказаў кіраўнік думскага міжнароднага камітэту.

Па яго словах, мінскі дэфолт «не мог не адбыцца, як і маскоўскі дэфолт 1998 года». «Варта прызнаць, што ў гэтым сэнсе мы са сваімі рэформамі апынаемся на парадак больш дальнабачнымі, што б на гэты конт не паўтарала апазіцыя ў Расіі», — адзначыў Канстанцін Касачоў.

За апошнія дні ў Беларусі падаражэла літаральна ўсё: асноўныя прадукты — мяса, хлеб, гародніна і садавіна, крупы, цукар. Таксама даражэе алкагольная прадукцыя. Падаражэлі чыгуначныя квіткі на міжнародных лініях, праезд у таксі, аўтамабільнае паліва.

Найбольш адчувальна падаражэла імпартная прадукцыя, у прыватнасці дзіцячыя падгузнікі і іншыя сродкі гігіены, бытавая тэхніка.

Тым часам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 27 запатрабаваў ад урада і Нацбанка спыніць рост цэн, паабяцаўшы ў адваротным выпадку адправіць у адстаўку прэм’ер-міністра, урад і кіраўніка НББ.

Как вам новость?
Головоломки