Дзярждума РФ: Лукашэнка можа справакаваць новы газавы канфлікт

11.10.2010 15:14
Архив Редакция

Новы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй у газавай сферы можа паўстаць, толькі ў тым выпадку, калі кіраўніцтва Беларусі распачне крокі "па-за прававым полем". Аб гэтым заявіў 8 кастрычніка віцэ-спікер Дзяржаўнай думы Расіі, прэзідэнт Расійскага газавага таварыства Валеры Язеў.

Паводле слоў парламентарыя, новы «газавы канфлікт» можа адбыцца «толькі калі па-за дамоўнымі адносінамі, па-за прававым полем, як ужо было, Беларусь, зразумела, у асобе прэзідэнта Лукашэнкі, распачне нейкія крокі», паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

«А так у нас усё выразна вызначана дамовамі. Я не бачу праблемаў, іх на эканамічным узроўні дэ-факта няма і не павінна быць», — адзначыў Валеры Язеў.

Разам з тым, як ужо перадаваў Тэлеграф, амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў раней выказаў меркаванне аб тым, што Беларусь і Расія змогуць пазбегнуць новай «газавай вайны» напярэдадні 2011 года. Паводле яго слоў, яшчэ ў 2007 годзе паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам» быў падпісаны кантракт на пастаўку газу ў Беларусь да 2011 года ўключна. Згодна з дадзеным кантрактам, кошт на расійскі газ у параўнанні з 2010 годам у 2011 годзе можа павялічыцца на 10%.

Как вам новость?
Головоломки