Дзяржкаммаёмасць незадаволена працай інвестыцыйных агентаў

16.02.2011 12:18
Архив Редакция

Беларускія ўлады могуць перагледзець сваё стаўленне да інстытуту інвестыцыйных агентаў. Так, старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасці Георгі Кузняцоў негатыўна ацаніў іх працу. "Мы памыліліся з прыцягненнем інвестыцыйных агентаў. Гэта будзем нам навука на будучыню." — заявіў ён 14 лютага.

«Калі мы іх сабралі, яны сказалі:»Так, мы будзем працаваць». Але мы ім сказалі, што аплаціць вашу працу мы сёння не можам, няма грошай у бюджэце Таму вы будзеце працаваць на імідж свайго імя. І мы ім так казалі, што калі вы будзеце пастаўляць інвестарам інфармацыю аб прадпрыемствах і мы заключым з імі дамову, то вы атрымаеце штосьці за сваю працу. Але гэтыя агенты пайшлі па іншаму шляху.»- цытуе Георгія Кузняцова «Ежедневник».

Старшыня Дзяржкаммаёмасці адзначыў, інвестыцыйныя агенты «пачалі працаваць супраць інтарэсаў дзяржавы, шукаючы шчыліны ў беларускім заканадаўстве».

«У нас заканадаўства дазваляе, калі аўкцыён не адбыўся, паніжаць кошт на 20%, потым — на 50%. І вось мне здаецца, інвестагенты не займаліся прыцягненнем інвестыцый. Яны пачалі весці з інвестарамі перамовы пра тое, што давайце пачакаем, знізім стартавую цану, потым пойдзем — заробіце і вы, і мы. Гэта наша такое меркаванне, таму што на аўкцыёны тэлефанавалі многія, цікавіліся, а калі прыходзіў час падачы дакументаў, усе аўкцыёны зрываліся», — дадаў чыноўнік.

Аб дадзенай ацэнцы працы інвестыцыйных агентаў паведамілі ў Саўмін і кіраўніку дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки