Дзяржкаммаёмасць: продажы уласнасці на аўкцыёнах растуць

28.01.2011 11:56
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі ў 2007-2010 гадах павялічылася колькасць продажаў аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці на аўкцыёнах з пачатковай цаной продажу, роўнай адной базавай велічыні (35 тыс. рублёў). За гэты перыяд у Беларусі было прададзена больш за 1,9 тыс. падобных аб'ектаў.

Паводле статыстыкі, у 2007 годзе на такіх аўкцыёнах прададзеныя 80 аб’ектаў дзяржуласнасці, у 2008 годзе — 444, у 2009 годзе — 526, у 2010 годзе — 929. Найбольшая актыўнасць на аўкцыёнах зафіксаваная ў Магілёўскай вобласці. Тут у 2010 годзе з таргоў сышло 269 аб’ектаў, пачатковая цана якіх складала адну базавую велічыню, перадае БелТА.

У Дзяржкаммаёмасці растлумачылі, што актывізацыі такога роду аўкцыённых продажаў спрыялі прынятыя змены ў заканадаўстве Беларусі. Рэалізацыю аб’ектаў дзяржуласнасці можна праводзіць без адначасовага продажу права арэнды зямельнага ўчастка, на якім размешчаны дадзены аб’ект.

Как вам новость?
Головоломки