Дзяржкаммаёмасць заклікае прыватны бізнэс больш актыўна купляць зямлю

28.09.2010 11:00
Архив Редакция

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі заклікае прыватныя кампаніі больш актыўна набываць зямельныя ўчасткі ў прыватную ўласнасць. У камітэце адзначылі, што рэзідэнтамі Беларусі, якія маюць уласныя капітальныя будынкі, не варта чакаць, пакуль павысіцца іх кадастравы кошт зямельных участкаў.

«Як выгаднае капіталаўкладанне, набыццё зямлі дае ўласніку магчымасць не толькі прадаваць і абменьваць свае ўчасткі, але і права здзяйсняць іншыя ўгоды. У прыватнасці, перадаваць зямлю ў арэнду або падаваць у якасці прадмета залогу для забеспячэння абавязацельстваў па крэдытнай дамове з банкам», — паведамілі у Дзяржкамітэце па маёмасці.

На сёння, па інфармацыі камітэту, у Беларусі ўсяго дзве недзяржаўных юрыдычных асобы маюць у прыватнай уласнасці зямельныя ўчасткі. Гэта замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Арол Пропетыз чатыры», якому на падставе ўказу прэзідэнта Беларусі ў сакавіку 2010 года для праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі шматфункцыянальнага комплексу ў Мінску выдзелілі ўчастак плошчай больш за 5,7 гектараў.

Таксама ўлетку гэтага года ЗАТ «Аграбуд» набыло зямельны ўчастак плошчай 5,6 гектараў у Баранавіцкім раёне.

Разам з тым начальнік упраўлення землеўпарадкавання і дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем зямель Дзяржкаммаёмасці Яўген Капчан адзначыў, што ў цяперашні час у Беларусі не назіраецца актыўнасці па ўгодах куплі-продажу зямельных участкаў. У той жа час, у адпаведнасці з Кодэксам Беларусі аб зямлі, які дзейнічае з 1 студзеня 2009 года, можна купіць зямлю па кадастравым кошце без правядзення аўкцыёну і з магчымасцю растэрміноўкі плацяжу да двух гадоў.

Згодна з кодэксам недзяржаўныя юрыдычныя асобы могуць выкупіць зямельныя ўчасткі для абслугоўвання ўласнасці капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), размешчаных на гэтых участках, якая належыць ім па праве.

Эксперт: мясцовыя ўлады не прадстаўляюць інфармацыю аб продажы зямлі

«Разам з тым некаторыя суб’екты гаспадарання проста не здагадваюцца ці не ведаюць, што можна купіць зямлю. Магчыма, няма актыўнасці, таму што няма інфармаванасці з боку мясцовых органаў улады, якія ажыццяўляюць продаж зямельных участкаў», — адзначыў прадстаўнік Дзяржкаммаёмасці.

Разам з тым купіць ўчастак зямлі могуць таксама замежныя кампаніі-рэзідэнты Беларусі, перадае БелТА. «Яны б таксама ахвотна куплялі зямельныя ўчасткі для абароны сваіх інвестыцый, ніякіх перашкодаў для гэтага няма, трэба толькі, каб гэтыя суб’екты сталі рэзідэнтамі Беларусі, то бок яны павінны проста зарэгістравацца», — растлумачыў Яўген Капчан.

Эксперт: выканкамам прад’явяць планы па прыватызацыі зямель

Для актывізацыі гэтага працэсу камітэт па маёмасці падрыхтаваў планы-заданні аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму аб прыцягненні фінансавых сродкаў ад прыватызацыі зямлі. «Мы вырашылі давесці да іх планы-заданні на 2010 і 2011 гады. Яны будуць зацверджаны пастановай Савета Міністраў. Мы даводзім да аблвыканкамаў план на пэўную суму, якую яны павінны прыцягнуць у 2010-2011 годзе ад прыватызацыі зямлі», — растлумачыў Яўген Капчан.

Прадстаўнік Дзяржкаммаёмасці таксама растлумачыў, што цяпер усе пытанні аб продажы зямельных участкаў вырашаюцца на месцах, у выканкамах, без абавязковага ўзгаднення з прэзідэнтам Беларусі, як гэта было раней.

Яўген Капчан паведаміў, што кожныя пяць гадоў улады робяць пераацэнку кошту зямлі і зацвярджаюць яе новы кадастравы кошт. Так, у Мінскай вобласці пераацэнка кошту зямлі праводзілася ў 2007 годзе, адпаведна, праз два гады гэты працэс зноў будзе ажыццёўлены. «Кошт на зямлю заўсёды ідзе ў бок павелічэння, так што да 2012 года купля абыйдзецца даражэй», — падкрэсліў эксперт.

У сувязі з гэтым начальнік упраўлення землеўпарадкавання рэкамендаваў прыватным кампаніям не цягнуць з купляй зямлі, бо «заўтра цана на зямлю дакладна не стане ніжэйшай».

Как вам новость?
Головоломки