Дзяржкантроль: колькасць праверак у Беларусі знізілася ў два разы

17.06.2010 09:05
Архив Редакция

За два гады колькасць праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці знізілася больш чым у два разы. Пра гэта паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Беларусі. Як распавялі ў КДК, гэтаму паспрыяў указ кіраўніка дзяржавы № 510, які ўступіў у сілу з пачатку гэтага года і змяніў прынцыпы і метады кантрольнай работы.

Па інфармацыі Камітэта дзяржкантролю, колькасць уключаных у каардынацыйны план сумесных праверак, якія будуць праводзіцца ў другім паўгоддзі гэтага года з удзелам двух і больш кантралюючых органаў, склала 7,1 тыс. або каля чвэрці ўсіх запланаваных праверак (у параўнанні з першым паўгоддзем іх колькасць скарацілася на 3,4 тыс.). З іх 37% складуць праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці, 63% — наглядныя.

У Камітэце таксама распавялі, што найбольшая колькасць суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці была ўключана ў каардынацыйны план у Мінскай вобласці — 5016 (у першым паўгоддзі — 6303), менш за ўсё ў каардынацыйны план суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці было ўключана ў Гродзенскай вобласці-3782 (супраць 4 355 у першым паўгоддзі гэтага года).

Акрамя таго, у Камітэце дзяржаўнага кантролю запэўнілі, што ў далейшым таксама будзе забяспечвацца кантроль за пільнаваннем кантралюючымі і наглядных органаў патрабаванняў указа Аляксандра Лукашэнкі № 510 пры прызначэнні і правядзенні праверак.

Как вам новость?
Головоломки