Дзяржкантроль: мясцовыя ўлады не выконваюць сацстандарты

24.09.2010 15:05
Архив Редакция

Недахопы ва ўкараненні дзяржаўных сацыяльных стандартаў звязаны з неэфектыўнай працай мясцовых органаў улады. Некаторыя хібы ў гэтай галіне выкліканыя недахопам фінансавання, але значная частка — стаўленнем мясцовых уладаў. Такі пункт гледжання 24 верасня выказаў старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць на паседжанні Віцебскага аблвыканкама.

Сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў уключае 44 стандарты, якія датычацца розных сфер, у тым ліку жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, транспарту, нагадаў старшыня КДК. Па даручэнні прэзідэнта кантрольнае ведамства вывучыла сітуацыю з выкананнем сацстандартаў. Было праверана 42 раёны і тры гарады, перадае БелТА.

Зянон Ломаць сказаў, што часцей за ўсё выклікаюць нараканні невыкананне стандартаў з водазабеспячэннем і ацяпленнем. Застаюцца адкрытымі пытанні добраўпарадкавання аграгарадкоў, наяўнасці вуліц з удасканаленым пакрыццём. Адзначыўшы забяспечанасць гандлёвымі плошчамі, старшыня КДК звярнуў увагу на праблемы з якасцю тавараў, якія рэалізуюцца, у першую чаргу на вёсцы.

Зянон Ломаць упэўнены, што пры ўкараненні сацстандартаў неабходна адыходзіць ад сярэднестатыстычных дадзеных. «Нас павінны цікавіць не сярэднія паказчыкі, а рэалізацыя стандартаў ў канкрэтнай вёсцы, каб кожны стандарт працаваў на чалавека», — падкрэсліў старшыня КДК.

Косінец: трэба зыходзіць з пазіцый чалавека, а не чыноўніка

На пасяджэнні аблвыканкама разгледзелі вынікі праверачна-аналітычных мерапрыемстваў па рэалізацыі сацыяльных стандартаў у рэгіёне. КДК і камісія аблвыканкама выявілі недахопы ў працы гарадскіх і раённых выканкамаў, абласных і раённых службаў па забеспячэнні сацстандартаў.

У прыватнасці, у сферы ЖКГ не ўсюды выкананы нарматывы па забеспячэнні вадой не менш за 50% грамадзян, якія пражываюць у аграгарадках, ўдзельнай вазе вуліц з удасканаленым пакрыццём, парушаюцца нарматывы па ацяпленне жылых памяшканняў, тэмпературы гарачай вады і графікам яе падачы. У сферы культуры ў асобных аграгарадках Ушацкага, Бешанковіцкага раёнаў не выконваюцца нарматывы забяспечанасці клубаў стацыянарнымі кінавідэаўстаноўкамі. У сферы аховы здароўя ў Дубровенскім і Лёзнескім раёнах не выконваецца нарматыў па забяспечанасці лекарамі агульнай практыкі і ўчастковымі тэрапеўтамі.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец падкрэсліў, што сацыяльныя стандарты — гэта планка, ніжэй за якую нельга апусціцца. У сувязі з гэтым губернатар даручыў па кожным раёне распрацаваць план выяўленых у ходзе праверкі недахопаў, а ў бюджэце вобласцi на 2011 год прадугледзець сродкі на рэалізацыю стандартаў. «Пры рэалізацыі стандартаў трэба зыходзіць з пазіцый чалавека, а не чыноўніка», — дадаў Аляксандр Косінец.

Как вам новость?
Головоломки