Дзяржкантроль і МПЗ актывізуюць барацьбу з ценявым бізнэсам

03.06.2010 09:07
Архив Редакция

Кантралюючыя органы Беларусі вырашылі актывізаваць узаемадзеянне са сферы барацьбы з ценявым бізнэсам. У прыватнасці, гэта тычыцца Камітэта дзяржкантролю і міністэрства па падатках і зборах, паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы і дзейнасці дзяржаўных органаў КДК Ганна Крамко.

Як распавяла прадстаўніца дзяржкантролю, плануецца ўзмацніць узаемадзеянне Дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) і Дэпартамента фінансавага маніторынгу (ДФМ) КДК у рабоце па выяўленні і спыненні дзейнасці псеўдаструктур, фірмаў-аднадзёнак, па паўнаце выплаты падаткаў, перадае БелТА.

Па словах Ганны Крамко, складанасці з гэтай сферай у падатковых органаў цяпер узнікаюць праз недахоп інфармацыі аб нядобрасумленных плацельшчыках. «Бо сёння, калі ўведзены заяўнічы прынцып рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, дзейнічае электроннае дэклараванне, не ўсё можа бачыць той жа падатковы інспектар. Таму вельмі важна мець аператыўную інфармацыю аб такіх прадпрыемствах», — падкрэсліла прадстаўніца КДК.

«У краіне нямала зроблена па лібералізацыі бізнэсу, па спрашчэнні сістэмы падаткаабкладання. Але гэта не азначае, што парушальнікі падатковага заканадаўства, неплацельшчыкі падаткаў павінны застацца непакаранымі», — сказала Ганна Крамко.

Как вам новость?
Головоломки