Дзяржкантроль праверыў патэнцыйных пераможцаў "Дажынак"

17.09.2010 11:43
Архив Редакция

У Віцебскай вобласці Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі праверыў дакладнасць дадзеных, падрыхтаваных да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2010" для вызначэння пераможцаў. Прадпрыемствам, якія заявілі сваіх кандыдатаў, давялося даказваць факт працоўнага гераізму сваіх супрацоўнікаў.

Разам з КДК праверку праводзіла кантрольна-рэвізійнае ўпраўленне камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. У выніку, спісы кандыдатаў на перамогу былі зменены, бо не ўсе прадпрыемствы прайшлі праверку на сумленнасць і прыстойнасць, перадае «Рэспубліка«.

Так, старшы эканаміст КУСГП «Чашніцкае» Чашніцкага раёна завысіла намалот аднаго з хлебаробаў. Аналагічную сітуацыю выявілі ў СВК «Сіцькава» Мёрскага раёна.

Таксама з конкурсу знялі камбайнёра СВК «Мішневічы» Шумілінскага раёна. Паводле справаздачы, механізатар нарыхтаваў 21,6 тоны травяных кармоў. Аднак, кіраўніцтва гаспадаркі схавала ад арганізатараў рэспубліканскага конкурсу той факт, што ў гэтым годзе камбайнёр прыцягваўся да дысцыплінарнай адказнасці.

Как вам новость?
Головоломки