Дзяржкантроль прызнаў неадпаведнасць коштаў і заробкаў у Беларусі

14.06.2011 17:07
Архив Редакция

Старшыня Камітэту дзяржкантролю Беларусі Аляксандр Якабсон заявіў, што прынятыя ўрадам меры, у прыватнасці забарона на вываз тавараў за мяжу, прывялі да пэўнай стабілізацыі на спажывецкім рынку. "Сёння адно пытанне: неадпаведнасць заработных плат цэнам тавараў на прылаўках. Мы гэта прызнаем і разумеем", — сказаў ён.

Разам з тым кіраўнік кантрольнага ведамства адзначыў, што ў прадпрыемстваў сёння ёсць магчымасці для павышэння заробкаў працаўнікам, перадае БелТА.

«Скарачэнне выдаткаў вытворчасці, нарошчванне экспартных паставак з’яўляюцца залогам паспяховай працыі падставай для росту заработнай платы», — падкрэсліў Аляксандр Якабсон у ходзе сустрэчы з працоўнымі ААТ «Віцебскдрэў».

Як раней паведамляў Тэлеграф, Савет міністраў Беларусі прыняў некаторыя меры па абароне спажывецкага рынку ў мэтах «забеспячэння эканамічнай стабільнасці дзяржавы і рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на годны ўзровень жыцця». Пра гэта гаворыцца ў пастанове № 755 ад 11 чэрвеня, апублікаванай на афіцыйным сайце беларускага ўрада.

Следам за гэтым незадаволеныя рашэннем аб абмежаванні вывазу тавараў і паліва з Беларусі грамадзяне наладзілі стыхійную акцыю пратэсту на мяжы з Польшчай.

Как вам новость?