Дзяржкантроль выявіў у Бабруйску махінацыі на тры мільёны даляраў

13.06.2010 15:53
Архив Редакция

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да намесніка дырэктара і галоўнага бухгалтара ААТ "Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў". Намдырэктара і галоўнага бухгалтара абвінавачваюць у незаконным атрыманні ў "Белаграпрамбанка" грошай на суму 9,3 млрд. рублёў (больш за тры мільёны даляраў).

Па дадзеным факце ў дачыненні да намесніка дырэктара і галоўнага бухгалтара камбіната ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт. 237 КК РБ («выманьванне крэдыту ці датацыяў, здзейсненыя з мэтай атрымання дзяржаўнага мэтавага крэдыту або якiя пацягнулi прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры»), якія нібыта з мэтай выманьвання крэдыту прадставілі ў Зарэчнае аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк» падробленыя дакументы, атрымаўшы пры дапамозе іх указаную суму, паведамляе «Ежедневник». 
Вядома, што гаворка ідзе пра прыкрыццё праблемаў з вяртаннем крэдытаў «Белаграпрамбанку» і «Беларусбанку», выдадзеных пад рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі. Каб не адлюстроўваць праблемныя запазычанасць у справаздачах, банкі пачалі выдаваць даўжнікам новыя крэдыты, нібыта пад закупкі збожжа, а на самой справе — для пагашэння старых крэдытаў. 
Цяпер па ўсёй краіне распачата больш за дзчсятак крымінальных справаў у дачыненні да кіраўнікоў перапрацоўчых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Беларусі. У кожным з такіх спраў гаворка ідзе пра мільярды рублёў, выдадзеных для льготнай закупкі збожжа ў сельгаспрадпрыемстваў, але выкарыстаных для пагашэння старых крэдытаў. 
У пастановах па ўзбуджэнні крымінальных спраў згадваецца, што кіраўнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі дзейнічалі па змове са службовымі асобамі банкаў. 
Як растлумачыў дырэктар Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК Рыгор Верамко, цяпер «распрацоўваецца заканадаўчы механізм, які выведзе два найбуйнейшыя банка краіны з гэтай справы». Гэта будзе зроблена для таго, каб не псаваць рэпутацыю банкаў, тым больш што цяпер вядуцца перамовы з інвестарам, які, магчыма, захоча набыць адзін з гэтых банкаў, распавёў Рыгор Верамко.

Как вам новость?
Головоломки