Дзяржкантроль збірае інфармацыю аб праблемах малога бізнэсу

19.04.2011 16:36
Архив Редакция

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі ажыццяўляе маніторынг выканання Дзяржаўнай праграмы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў краіне на 2010-2012 гады. У сувязі з гэтым КДК абвясціў аб прыёме прапаноў кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання і прадпрымальнікаў аб праблемных пытаннях малога і сярэдняга бізнэсу.

Таксама вышэйпералічаным асобам прапануецца дасылаць кантралёрам прапановы па ўдасканаленні існуючых умоў для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Прапановы належыць накіроўваць да 1 траўня 2011 года ў электронным выглядзе на электронны адрас: [email protected].

У камітэце нагадалі, што з 2010 года ў Беларусі рэалізуецца Дзяржаўная праграма падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, зацверджаная пастановай Савета міністраў ад 28 снежня 2009 года № 1721 (у рэдакцыі пастановы Саўміна ад 10 сакавіка 2011 г. № 290).

Асноўнымі мэтамі дзяржпраграмы з’яўляюцца «забеспячэнне спрыяльных умоў для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на аснове павышэння якасці і эфектыўнасці мер дзяржаўнай падтрымкі, шырокае выкарыстанне патэнцыялу суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферах вытворчасці і аказання паслуг, развіццё прадпрымальніцтва ў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчах, сельскай мясцовасці , актывізацыя інвестыцыйнай, інавацыйнай і экспартнай дзейнасці ў сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва», паінфармавалі ў КДК Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки