Дзяржпагранкамітэт: сваякі Кадафі не ўязджалі ў Беларусь

23.05.2011 14:37
Архив Редакция

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі аспрэчвае інфармацыю пра тое, што Кадафі Сафіа, жонка кіраўніка Лівіі Муамара Кадафі, а таксама іх дачка Аіша знаходзяцца ў Беларусі. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар ведамства Аляксандр Цішчанка. "У базе дадзеных асобаў, якія перасякаюць мяжу, іх няма", — сказаў ён.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 21 траўня тэлеканал лівійскай апазіцыі паведаміў, што жонка і дачка Муамара Кадафі знаходзяцца ў Беларусі. У той жа час міністэрства замежных спраў Лівіі сцвярджае, што родныя лівійскага лідара па-ранейшаму знаходзяцца ў Трыпалі.

Раней дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заяўляла, што жонка і дачка Кадафі беглі праз Польшчу ў Туніс праз штодзённыя бамбаванні Трыпалі авіяцыяй НАТО.

У сваю чаргу ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнка 22 траўня паведамілі, што не валодаюць інфармацыяй аб знаходжанні членаў сям’і Кадафі на тэрыторыі Беларусі.

Па матэрыялах БелаПАН

Как вам новость?