ДзяржСМІ Беларусі: Мядзведзеў павіншаваў Лукашэнку з перамогай

23.12.2010 12:25
Архив Редакция

Беларускія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі заявілі ўвечар 22 снежня аб тым, што днём раней прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітры Мядзведзеў павіншаваў свайго беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Між тым на 11:44 23 снежня на афіцыйных сайтах кіраўнікоў Беларусі і Расіі адсутнічае якая-небудзь інфармацыя аб гэтым.

У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі адзначаецца толькі, што прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітры Мядзведзеў пазітыўна адрэагаваў на вынікі выбараў. «Ён адзначыў, што Беларусь заўсёды будзе адной з самых блізкіх краін, а выбары з’яўляюцца ўнутранай справай суседняй дзяржавы», — паведамляецца на сайце.

На дадзены момант, паводле прэс-службы кіраўніка дзяржавы, Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах павіншавалі прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, Грузіі Міхаіл Саакашвілі, Казахстана Нурсултан Назарбаеў, Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, Таджыкістана Эмамалі Рахмон, Азербайджана Ільхам Аліеў, Сірыі Башар Асад, В’етнама Нгуен Мінь Чыет, а таксама мітрапаліт Усходне-Амерыканскі і Нью-Ёркскі, Першаіерарха Рускай праваслаўнай царквы за мяжой Іларыён (Капрал).

Таксама вядома, што Аляксандра Лукашэнку павіншаваў кіраўнік непрызнанай Рэспублікі Абхазія Сяргей Багапш.

Как вам новость?