Дзяржстандарт: адказнасць за якасць і бяспеку тавараў узмоцняць

11.03.2010 10:06
Архив Редакция

Першы намстаршыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка паведаміў, што ў Беларусі плануюць павялічыць адказнасць вытворцаў і пастаўшчыкоў тавараў і паслуг за іх якасць і бяспеку. "Дзяржстандарт азначыў цэлы комплекс мер, якія накіраваны на тое, каб якасць, бяспека і канкурэнтаздольнасць айчыннай прадукцыі і паслуг былі узняты яшчэ на больш высокі ўзровень", — адзначыў службовец.

“Лібералізацыя ўмоў вядзення гаспадарчай дзейнасці павінна суправаджацца вельмі выразнай і прадметнай адказнасцю вытворцаў прадукцыі і паслуг за той тавар ці тую паслугу, якую яны прынеслі на гэты рынак”, — падкрэсліў намеснік старшыні.

Па словах Віктара Назаранкі, на сённяшні дзень вызначаны цэлы шэраг распрацовак, у тым ліку распрацоўка асобнага закона, які будзе значна павялічваць адказнасць вытворцаў і прадаўцоў за якасць і бяспеку прадукцыі, якая пастаўляецца на наш рынак, паведамляе БелТА.

Віктар Назаранка звярнуў увагу на тое, што ў краіне працягваецца праца над рэфармаваннем сістэмы, якая накіравана на абарону айчыннага рынка ад паставак небяспечнай прадукцыі.

“Мы кажам пра сертыфікацыю, пра развіццё гэтай сістэмы, пра карэктоўку і ўдасканаленне пераліку прадукцыі, якая падлягае абавязковай сертыфікацыі. Тыя пазіцыі, якія не ўяўляюць сёння для нашага спажыўца падвышанай небяспекі, выключаюцца адтуль. Але разам з тым ён дапаўняецца іншымі пазіцыямі, якія выходзяць на пярэдні план падвышанай небяспекі”, — адзначыў службовец.
 

Как вам новость?
Головоломки