Дзяржстандарт: да 2015 года Беларусь зменшыць энергаёмістасць ВУП на 15%

12.05.2010 12:05
Архив Редакция

Беларусь у 2015 годзе зменшыць энергаёмістасць ВУП на 50% да ўзроўню 2005 года. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Леанід Шанец. "Задача напружаная, але тым не менш выканальная", — заявіў прадстаўнік дзяржстандарту.

Паводле дзяржаўнай праграмы на перыяд да 2011 года патрабуецца забяспечыць сёлета зніжэнне энергаёмістасці ВУП на 31% да ўзроўню 2005 года. За 2011-2015 гады энергаёмістасць плануецца зменшыць не менш чым на 50%. У наступныя пяць гадоў пастаўлена задача зменшыць энергаёмістасць на 60%, перадае БелТА.
Леанід Шанец адзначыў, што ў выніку правядзення энергазберагальных мерапрыемстваў зніжэнне спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў за 2006-2010 гады павінна скласці не менш за 7,5 млн. тут. Па яго словах, ужо сёння відаць, што гэты паказчык будзе перавыкананы.
Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі таксама паведаміў, што ў Беларусі штогод павялічваецца аб’ём інвестыцый у энергазберажэнне. У 2001-2008 гадах агульны аб’ём фінансавання мерапрыемстваў у сферы падвышэння энергаэфектыўнасці эканомікі і павелічэння выкарыстання ўласных энергарэсурсаў склаў па ўсіх крыніцах каля 3,8 млрд. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки