Дзяржстандарт: тэхрэгламенты Мытнага саюза будуць прымацца хутчэй

11.10.2010 16:49
Архив Редакция

Тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза, а таксама змены да іх будуць прымацца больш хутка і аператыўна. Праект адпаведнага пагаднення быў распрацаваны органамі стандартызацыі Беларусі, Казахстана і Расіі. Пра гэта 11 верасня паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Беларусі Валеры Карашкоў.

«Наша асноўная мэта — перайсці на тэхнічныя рэгламенты, іх прыняцце таксама закладзена ў гэта пагадненне», — адзначыў Валеры Карашкоў. Паводле яго слоў, пагадненне будзе прымацца Камісіяй Мытнага саюза, перадае БелТА.

Валеры Карашкоў паведаміў, што на сённяшні дзень у Мытным саюзе неабходна распрацаваць і прыняць 58 тэхнічных рэгламентаў. Паводле яго слоў, праца па 10 рэгламентах у цяперашні час практычна завершана, яшчэ каля 15 тэхнічных рэгламентаў знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці.

Усяго ў 2010 годзе плануецца распрацаваць больш за 30 праектаў тэхнічных рэгламентаў ЕўрАзЭС, уключаных у графік. Як распавёў старшыня Дзяржстандарту, Беларусь займаецца распрацоўкай пяці тэхрэгламентаў, Казахстан — трох, Расія — 28. Урады краін Мытнага саюза прынялі канцэптуальныя рашэнні аб пераходзе ў галіне тэхнічнага рэгулявання на адзіныя абавязковыя патрабаванні да прадукцыі і правілы допуску яе на агульны рынак шляхам прыняцця тэхнічных рэгламентаў.

Як растлумачыў Валеры Карашкоў, да ўступлення ў сілу адзіных тэхнічных рэгламентаў ў Мытным саюзе з 1 ліпеня 2010 года дзейнічае пагадненне аб абарачэнні прадукцыі, якая падлягае абавязковай ацэнцы (пацвярджэнню адпаведнасці). Згодна з гэтым дакументам быў зацверджаны адзіны спіс прадукцыі, якая падлягае абавязковай ацэнцы адпаведнасці ў рамках Мытнага саюза з выдачай адзіных дакументаў. Гэты пералік сфармаваны на падставе нацыянальных спісаў прадукцыі, якая падлягае абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці ў краінах Мытнага саюза.

Цяпер на аснове гэтага спісу ідзе далейшае фармаванне заканадаўчай базы. «Тое, што не трапіла ў пералік, пастаўляецца на рынак у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам: працуе сістэма прызнання», — растлумачыў старшыня Дзяржстандарту. Паводле яго слоў, у канцы 2010 года гэты спіс перагледзяць у бок павелічэння.

Как вам новость?
Головоломки