Дзяржзакупкі ў Беларусі будуць праводзіць з дапамогай электронных аўкцыёнаў

31.12.2010 11:48
Архив Редакция

З 1 студзеня 2011 года дзяржаўныя закупкі тавараў, работ і паслуг могуць ажыццяўляцца на аўкцыёнах шляхам электронных таргоў з паніжэннем цаны. Адпаведны ўказ № 708 30 снежня падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Як растлумачылі журналісту Тэлеграфа ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, правядзенне дзяржзакупак у электронным фармаце стане першым крокам на шляху да рэалізацыі пагаднення аб дзяржаўных (муніцыпальных) закупках, падпісанага 9 снежня 2010 года на пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС. Канчатковай мэтай падпісанага пагаднення з’яўляецца фарміраванне дагаворна-прававой базы Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі.

Разам з тым у Беларусі да гэтага часу не было практыкі правядзення электронных аўкцыёнаў для дзяржзакупак. У сувязі з гэтым прэзідэнт даручыў ураду зацвердзіць Палажэнне аб парадку ажыццяўлення электронных аўкцыёнаў, а таксама вызначыць пералік юрыдычных асоб, якія маюць права іх праводзіць.

Как вам новость?
Головоломки