Дзмітрыеў: мы не збіраліся зрынуць урад 19 снежня

06.05.2011 15:58
Архив Редакция

У ходзе акцыі 19 снежня апазіцыя збіралася стварыць рух "За выбары без Лукашэнкі", не альтэрнатыўны ўрад. Пра гэта 6 траўня падчас судовага працэсу па справе аб масавых беспарадках у Фрунзенскім судзе Мінску заявіў адзін з падсудных Андрэй Дзмітрыеў. "Навошта ствараць урад, калі мы хацелі пайсці з ім на перамовы?" — сказаў ён.

Андрэй Дзмітрыеў, адзін з лідараў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» і кіраўнік штаба былога кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева паведаміў, што ў яго дзеяннях 19 снежня былі «эпізоды непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі». Акрамя таго, Дзмітрыеў сказаў, што заклікаў грамадзян удзельнічаць у акцыі апазіцыі.

Аднак падсудны лічыць, што не парушаў грамадскага парадку. «Праект удзелу ў выбарах, які мы распрацоўвалі, ніколі не прадугуледжваў дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», — цытуе Андрэя Дзмітрыева БелаПАН.

Ён адзначыў, што выбарчы штаб Уладзіміра Някляева займаўся распрацоўкай не сцэнара выбараў, а магчымых варыянтаў развіцця падзей падчас іх. «Але судзіць за гэта нельга. Упэўнены, што і аналітыкі з боку ўлады прапрацоўваюць такія варыянты», — мяркуе прадстаўнік кіраўніцтва «Гавары праўду!»

Дзмітрыеў: міжнародныя санкцыі бессэнсоўныя

Андрэй Дзмітрыеў таксама паведаміў, што штаб Уладзіміра Някляева не заклікаў міжнародную супольнасць увесці санкцыі супраць Беларусі, бо «лічыць іх неэфектыўнымі».

Фігурант «справы 19 снежня» не пагадзіўся са сцвярджэннем, што заклікі выйсці на плошчу мелі надуманы характар. «У нас ужо быў прамежкавая справаздача АБСЕ, інфармацыя ў інтэрнэце аб парушэннях, адмовы ў размяшчэнні рэкламы аб нашым кандыдаце нават на камерцыйнай аснове. У нас было дастаткова фактаў лічыць, што выбары нелегітымныя і прайшлі з парушэннямі заканадаўства», — сказаў Андрэй Дзмітрыеў.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 5 траўня ў Фрунзенскім судзе Мінску пачаўся чарговы судовы працэс па «справе 19 снежня» Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзмітрыева, Аляксандра Фядуты, Сяргея Вазняка і Насты Палажанкі.

Іх абвінавачваюць па ч.1 арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх). Сяргею Вазняку, акрамя таго, прад’яўленыя абвінавачванні па ч.1 арт.401 (заведама ілжывае паказанне). Максімальнае пакаранне, якое па гэтых абвінавачаннях можа пагражаць фігурантам «справы 19 снежня» — тры гады пазбаўлення волі.

Как вам новость?