Дзве траціны жыхароў Беларусі думаюць, што ў краіне можа пачацца вайна

13.05.2011 15:04
Архив Редакция

На сённяшні дзень у Беларусі існуе пагроза ваенных канфліктаў. Так лічаць 67% з 1,52 тыс. жыхароў рэспублікі узростам старэйшых за 15 гадоў. Пра адназначную пагрозу заявілі 35,4% рэспандэнтаў, яшчэ 31,6% мяркуюць, што "яна хутчэй ёсць, чым яе няма". З 26,9% сцвярджаюць, што ваенныя дзеянні ў краіне не пачнуцца, 16,2% перакананыя ў гэтым цвёрда.

Іншыя 10,7% заявілі, што канфлікты «хутчэй не пагражаюць, чым пагражаюць». Астатнія 6,1% рэспандэнтаў не змаглі даць адназначнага адказу. Сацыялагічнае апытанне праходзіў у красавіку-траўні і было арганізавана беларускім аналітычным цэнтрам EcooM, паведамляе БелТА.

Как вам новость?
Головоломки