ЕАБР: Беларусь можа плаўна правесці рэформы

17.06.2011 09:24
Архив

У Беларусі ёсць магчымасць плаўна правесці эканамічныя рэформы. "Тыя меры, якія прымаюцца беларускім урадам і якія ўзгоднены з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, дазволяць плаўна правесці неабходныя рэформы, каб збалансаваць бюджэт", - заявіў у кулуарах Санкт-Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму кіраўнік Еўразійскага банка развіцця Ігар Фінагенаў.

Ён таксама лічыць, што дадзеныя меры дадуць магчымасць збалансаваць валютныя курсы і аднавіць працаздольнасць беларускіх прадпрыемстваў, перш за ўсё экспартаарыентаваных. Разам з тым меры, што прымаюцца павінны быць няпростымі і звязаныя з пэўнымі выдаткамі, адзначыў Ігар Фінагенаў, перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня падпісаў пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдыту ЕўрАзЭС на суму тры мільярды даляраў. Ужо ў гэтым месяцы павінен паступіць першы транш у аб’ёме 800 млн даляраў, а астатняя сума будзе пераведзеная Беларусі пяццю траншамі па 440 млн даляраў кожны на працягу трох гадоў.