Эканамічныя санкцыі ЗША ўступяць у сілу 11 лютага

02.02.2011 10:13
Архив Редакция

Абяцаныя Злучанымі Штатамі Амерыкі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў ААТ "Лідская Лакафарба" і ААТ "Полацк-шкловалакно", якія з'яўляюцца даччынымі кампаніямі дзяржаўнага нафтахімічнага канцэрна "Белнафтахім", уступяць у сілу 11 лютага. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве фінансаў ЗША.

Як паведамляў Тэлеграф, дзярждэпартамент ЗША 31 студзеня абвясціў аб увядзенні аднабаковых санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх кампаній. Так, ЗША анулявалі дакумент, які дазваляе амерыканскім грамадзянам здзяйсняць угоды з «Лакафарба» і «Полацк Шкловалакно». Акрамя таго, ЗША таксама пашырылі спіс грамадзян Беларусі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны.

У сваю чаргу ў беларускіх кампаніях лічаць, што ўвядзенне эканамічных санкцый з боку ЗША можа негатыўна адбіцца на амерыканскіх спажыўцах. Па словах начальніка ўпраўлення маркетынгу ААТ «Полацк-Шкловалакно» Аляксандр Краско, для некаторых з іх прадпрыемства з’яўляецца адзіным пастаўшчыком прадукцыі.

Как вам новость?
Головоломки