Саннікаў прызнаў, што клікаў людзей на плошчу 19 снежня (абнаўляецца)

27.04.2011 12:32
Редакция

У сераду, 27 красавіка, у судзе Партызанскага раёну Мbнску пачаўся чарговы працэс па "справе 19 снежня". На гэты раз на лаве падсудных разам з чатырма ўдзельнікамі акцыі пратэсту (Ілkя Васілевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мірзаянаў і Уладзімір Яроменка) аказаўся таксама і былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў. Яго абвінавачваюць па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі ("Арганізацыя масавых беспарадкаў").

Пасля таго, як пракурор Антон Загародскі зачытаў афіцыйнае абвінавачанне, Андрэй Саннікаў, Ілля Васілевіч і Фёдар Мірзаянаў заявілі, што не прызнаюць сваю віну ў інкрымінаваным ім злачынстве. Алег Гнедчык прызнаў сябе вінаватым толькі часткова, пацвердзіўшы, што ён удзельнічаў у акцыі пратэсту, але да падпалаў і ўзброенага супраціву адносінаў ён не мае. Уладзімір Яроменка прызнаў сваю віну цалкам, перадае БелТА.

Адвакатка Андрэя Саннікава заявіла хадайніцтва аб змене меры стрымання супраць яго падабароннага, але суддзя Наталля Чацвяртакова хадайніцтва не задаволіла, перадае БелаПАН.

Дзяржаўны абвінаваўца лічыць Андрэя Саннікава вінаватым у тым, што 19 снежня ў Мінску ён стаў адным з арганізатараў масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся «гвалтам над асобай і супрацівам прадстаўнікам уладаў». Андрэя Саннікава таксама абвінавачваюць у неаднаразовых закліках праз інтэрнэт і тэлебачанне прыйсці 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу Мінску, каб прыняць удзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту. У ходзе самой акцыі, па словах пракурора, Андрэй Саннікаў паведаміў прысутным «заведама ілжывыя звесткі пра нелегітымнасць дзейнага прэзідэнта Беларусі», а таксама заклікаў людзей захапіць Дом урада.

Дзяржабвінаваўца таксама звярнуў увагу суду на тое, што з-за акцыі пратэсту была парушаная праца грамадскага транспарту на праспекце Незалежнасці, а таксама некаторых арганізацый, у прыватнасці, рэстарана «Макдональдс», які атрымаў матэрыяльныя страты ў выглядзе ўпушчанай выгады на суму 8 400 000 рублёў (каля 2,7 тыс. даляраў).

Па словах пракурора, астатнія абвінавачаныя прынялі актыўны ўдзел у масавых беспарадках: «ажыццяўлялі дзеянні, накіраваныя на пранікненне ў Дом урада», наносілі ўдары па драўляных агароджах на ўваходзе ў будынак. Пры гэтым удзельнікі акцыі пратэсту, па словах пракурора, былі ўзброеныя запальнай сумессю, сякерамі, ледарубамі, рыдлёўкамі, завостранымі палкамі, у выніку чаго шматлікія траўмы атрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Яроменка: я павёўся на заклік правакатараў

Акрамя таго, Уладзімір Яроменка заявіў, што на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня былі правакацыі. «Хтосьці з прыступак Дому ўраду крычаў: «Гэй, беларусы, ідзіце сюды». Я пабег на гэты заклік», — распавёў падсудны.

Фёдар Мірзаянаў пацікавіўся ва Уладзіміра Яроменкі, ці рэкамендавалі яму супрацоўнікі КДБ прызнацца ў зробленым. Той адказаў, што за прызнанне супрацоўнікі КДБ абяцалі адпусціць яго дадому, перадае «n#####n».

У той жа час Уладзімір Яроменка адмаўляе заявы пракурора з нагоды таго, што ўдзельнікаў акцыі пратэсту заклікалі да гвалту, падпалаў і ўзброенага супраціву праваахоўнікам. Яго словы пацвердзіў і іншы абвінавачваны Ілля Васілевіч. «Акцыя 19 снежня насіла мірны характар, настрой у людзей быў мірным, я не бачыў ніякай агрэсія да інцыдэнту каля Дому ўраду», — заявіў Ілля Васілевіч.

На допыце падсудны заявіў, што пра акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы даведаўся з СМІ і прыйшоў туды з цікавасці. Гвалтоўныя дзеянні супрацоўнікаў спецназа ў дачыненні да ўдзельнікаў мітынгу Ілля Васілевіч лічыць неабгрунтаванымі. «Калі пачалі біць шкло, міліцыянты толькі здымалі гэта на камеры, хоць маглі спыніць правакацыю», — заявіў падсудны.

Васілевіч: на допыце на мяне аказвалі ціск

У той жа час у сваіх папярэдніх паказаннях Ілля Васілевіч цалкам прызнаваў сваю віну ў інкрымінаваным яму злачынстве. Аднак у судзе малады чалавек адмовіўся ад гэтых паказанняў, заявіўшы, што падчас допыту на яго аказвалі ціск, а сам допыт праводзіўся 6 студзеня без адваката і без складання пратаколу.

За працэсам у залі суда назіраюць акрамя родных абвінавачаных, прадстаўнікоў СМІ таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій Германіі, Расіі, ЗША, Швецыі і іншых краін, а таксама назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ, запрошаныя беларускім бокам.

Как вам новость?
Головоломки

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

15
Посмотреть