Экс-кіраўнік Кастрычніцкага раёна Мінску атрымаў восем гадоў турмы

22.06.2010 12:51
Архив Редакция

Мінскі абласны суд 22 чэрвеня прысудзіў экс-кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы Міхаіла Цыгана да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючую пасаду ў органах улады і кіравання тэрмінам на пяць гадоў. Акрамя таго, Мінаблсуд пастанавіў спагнаць з Міхаіла Цыгана каля сямі мільёнаў рублёў у даход дзяржавы.

Суд прызнаў былога кіраўніка Кастрычніцкага раёна вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт. 430, ч.3 арт. 426, а таксама ч.2 арт. 295 КК Беларусі (атрыманне хабару, перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў і незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў адпаведна).

У той жа час суд апраўдаў Міхаіла Цыгана па ч.2 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) праз адсутнасць саставу злачынства, паведамляе БелТА.

Былы кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна знаходзіўся пад вартай з сёмага жніўня мінулага года.

Акрамя таго, Мінаблсуд прысудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай прысуду на адзін год 73-гадовую жыхарку Мінску Галіну Ермалаеву, якая праходзіла па справе з Міхаілам Цыганам і была прыцягнута да крымінальнай адказнасці за дачу хабару. Суд прызнаў жанчыну вінаватай па ч.1 арт. 431 КК (падбухторванне да дачы хабару).

Как вам новость?
Головоломки