Экс-кіраўніка Кастрычніцкага раёна Мінска судзяць за хабары і крадзяжы

23.03.2010 18:15
Архив Редакция

Мінскі абласны суд пачаў слуханні па крымінальнай справе былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы Міхаіла Цыгана.Былому службоўцу прад'явілі абвінавачванні ў атрыманні хабараў і крадзяжах шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Экс-кіраўніка аднаго са сталічных раёнаў падазраюць у атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый і іншых асобаў, перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, што спрычынілася да прычынення істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян і дзяржаўным інтарэсам, крадзяжы грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, а таксама ў здзяйсненні незаконных дзеянняў у дачыненні боепрыпасаў.

Па меркаванні праваахоўных органаў, падазроны здзейсніў злачынствы, што дыскрэдытуюць дзейнасць дзяржаўнага апарата і несумяшчальныя з займанай ім пасадай.
 
У абвінаваўчым заключэнні сцвярджаецца, што экс-кіраўнік раёна на працягу чатырох гадоў неаднаразова атрымліваў грашовыя і матэрыяльныя падарункі ў выглядзе прадуктаў харчавання, рэчаў, бензіну, бязвыплатна карыстаўся паслугамі саўны і басейна, атрымаў істотную зніжку на будаўніцтва кватэры, паведамляе БелТА.

Па меркаванні следства, каб схаваць факты злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, Міхаіл Цыган аформіў дамову долевага будаўніцтва на іншую асобу. Былога кіраўніка раёна таксама вінавацяць у тым, што ён атрымаў у якасці падарунка ад прадстаўніка УП «Бізнэс-тур» банкаўскую картку з залічанымі на яе адной тысяччу даляраў за стварэнне спрыяльных умоў для вядзення бізнэсу.

Как вам новость?
Головоломки