Экс-спікер сойму Латвіі: «бацька» клапоціцца пра Беларусь

11.02.2011 12:41
Архив Редакция

Кіраўнік Таварыства садзейнічання латвійска-беларускім эканамічным сувязям, спікер сойму Латвіі ў 1996-1998 гадах Альфрэдс Чэпаніс у інтэрв'ю латвійскай радыёстанцыі заявіў, што "Беларусь дэманструе еўрапейскім краінам прыклад дзяржаўнасці і перавагі ідэалогіі Лукашэнкі". «"Бацька" пра Беларусь клапоціцца», — адзначыў палітык. 

«Возьмем, напрыклад, сацыяльную абарону насельніцтва. Там сістэма на парадак вышэйшая, чым у Еўропе, асабліва ў Латвіі. У людзей ёсць грошы на лекі, ім падвысілі пенсіі», — лічыць Альфрэдс Чэпаніс, падкрэсліўшы, што на чыстых беларускіх вуліцах няма жабракоў і народ стаіць гарой за свайго прэзідэнта.

Экс-спекер латвійскага сойму таксама выказаў упэўненасць, што «гадоў праз дзесяць Беларусь будзе членам Еўрасаюза — з Лукашэнкам ці без яго, але будзе». «Яна — цэнтр Еўропы, і выгадная ёй. Больш за тое, ЕС заўсёды хоча адхапіць кавалак ад Расіі, а Расія хоча адхапіць кавалак ад ЕС. А «бацька», як праўдзівы сельгаснік, зможа даіць двух кароў — і Еўропу, і Расію», — заявіў палітык, перадае Mixnews.lv.

Альфрэдс Чэпаніс адзначыў, што, калі б Латвія праводзіла такую ж палітыку як Беларусь, яна б квітнела. Ён таксама заявіў, што лічыць магчымым візіт у Рыгу Аляксандра Лукашэнкі. «Лукашэнка даў ведаць, што ён гатовы прыняць латвійскага прэзідэнта. Латвійская адміністрацыя таксама намякае на жаданне ўбачыць Лукашэнку ў Рызе. Мяне вельмі здзівіла рэакцыя міністра замежных спраў Гірта Валдзіса Крыстоўскіса, вядомага сваімі нацыяналістычнымі поглядамі. Ён досыць добразычліва паставіўся да вынікаў выбараў у Беларусі і да сітуацыі з апазіцыяй», — заявіў палітык.

Как вам новость?
Головоломки