Экспарт піва ў Беларусі павялічыўся ў 2,5 разы

06.10.2010 10:24
Архив Редакция

У студзені-верасні гэтага года піваварныя прадпрыемствы Беларусі павялічылі экспарт піва ў 2,5 разы ў параўнанні з паказчыкамі аналагічнага перыяду мінулага года. Як паведамілі ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам", за дзевяць месяцаў 2010 года экспарт піва склаў больш як 3,9 млн. дал (65,6% гадавога плану).

Так, у студзені-верасні гэтага года ААТ «Лідскае піва» экспартавала 417,5 тыс. дал — у 2,4 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. ААТ «Крыніца» павялічыла аб’ём экспарту ў 2,1 раза да 2,5 млн. дал, ААТ «Брэсцкае піва» — у 11,5 раза да 534,9 тыс. дал. У 11,9 раза павялічыў аб’ём экспарту сваёй прадукцыі СЗАТ «ПК «Сябар» — да 328,9 тыс. дал. СТАА «Дзвінскі бровар» за дзевяць месяцаў гэтага года адправіла на экспарт 33,3 тыс. дал (у 1,7 раза больш, чым у мінулым годзе), а ААТ «Піўзавод» Аліварыя «- 74,4 тыс. дал (у 86,5 раза больш). У той жа час сумеснае ААТ «Рэчыцапіва» зменшыла аб’ём экспарту на 33,8% да 41,5 тыс. дал.

Па інфармацыі «Белдзяржхарчпрама», на ўнутраным рынку Беларусі за гэты перыяд рэалізавана 26,3 млн. дал піва. Гэта на 7,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2009 года. Заданне дзевяці месяцаў (34,9 млн. дал) выканана на 75,4%, паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым, аб’ём паставак піва на ўнутраны рынак ААТ «Крыніца» ў студзені-верасні знізіўся на 12,4% да 10,6 млн. дал, ААТ «Брэсцкае піва» — на 5,4% да 1,8 млн. дал, СААТ «Рэчыцапіва» — на 15,2% да 606,2 тыс. дал, СТАА «Дзвінскі бровар» — на 30,3% 130,8 тыс. дал.

Как вам новость?
Головоломки