Экспартаваць цукар з Беларусі змогуць толькі заводы

28.09.2010 16:42
Архив Редакция

Экспартаваць белы цукар з Беларусі будуць толькі цукраперапрацоўчыя прадпрыемствы. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Саўміна № 1387 ад 27 верасня 2010 года. Дакумент уступае ў сілу 1 кастрычніка 2010 года і дзейнічае да 1 красавіка 2011 года, паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з артыкулам 8 Пагаднення аб парадку ўвядзення і прымянення мераў, якія закранаюць знешні гандаль таварамі, на адзінай мытнай тэрыторыі ў адносінах да трэціх краін ад 9 чэрвеня 2009 года, растлумачылі ў прэс-службе.

Экспарцёрамі цукру вызначаны адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гарадзейскі цукровы камбінат», «Жабінкаўскі цукровы завод», «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат», «Скідзельскі цукровы камбінат», перадае БелаПАН.

Дзяржаўнаму мытнаму камітэту і міністэрству ўнутраных спраў у межах іх кампетэнцыі даручылі прыняць меры па недапушчэнні экспарту белага цукру суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, не указанымі ў пастанове № 1387.

Как вам новость?
Головоломки