Эксперт: аўтарынак Беларусі адновіцца ў 2012 годзе

12.05.2010 14:48
Архив Редакция

На думку дырэктара аўтацэнтра Ford "Атлант-М Баравая" Сяргея Елістратава, аднаўленне аўтамабільнага рынку Беларусі і яго вяртанне на дакрызісны ўзровень стане магчымым у 2012 годзе.

«Пры існай розніцы мытных пошўлінаў для юрыдычных і фізічных асобаў усё ж паступова адновіцца пласт людзей, якія будуць купляць аўтамабілі, і ён будзе ўвесь час павялічвацца», — цытуе эксперта БелТА.
Што тычыцца ўласна «Атлант-М Баравая», то, як распавёў дырэктар аўтацэнтра, на прадпрыемстве цяпер робяць акцэнт на «сэрвісе, камерцыйнай аўтатэхніцы і легкавых аўтамабілях для тых кліентаў, якія засталіся прыхільнікамі новых аўто», а змена гэтай палітыкі можа адбыцца ў 2012 годзе пры ўмове аднаўлення рынку.
«Усе аўтацэнтры, якія ўваходзяць у структуру «Атлант-М», распрацоўваюць праекты і праграмы, якія павінны быць максімальна набліжаныя да бягучых запатрабаванняў кліентаў, у прыватнасці ў дачыненні да сэрвісу і пасляпродажнага абслугоўвання», — адзначыў Сяргей Елістратаў.

Как вам новость?