Эксперт: для рэнтабельнасці нафта Чавеса мусіць быць для Мінску бясплатнай

06.05.2010 09:27
Архив Редакция

Расійскія эксперты з Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі заяўляюць, што рэнтабельнасць паставак нафты з Венесуэлы ў Беларусь выглядае даволі сумнеўна. Па словах аналітыка Ігара Юшкова, калі Уга Чавес "будзе пастаўляць нафту бясплатна, і Беларусь будзе аплочваць толькі транзіт, то тады гэты праект будзе рэнтабельным".

Эксперт адзначае, што з’яўленне звестак пра кошт на ўкраінскі транзіт не ўнесла выразнасці ў пытанне вызначэння кошту венесуэльскай нафты для Беларусі, перадае ІА «Regnum-Беларусь»
«З’яўленне звестак пра кошт на ўкраінскі транзіт, вядома, неяк карэктуе дадзеныя, але першапачаткова нам варта базавацца на самім кошце продажу. Венесуэла не абвесціла кошты нафты, якую яна прадае беларусам. Мы ведаем, што Уга Чавес устанаўліваў кошт фактычна сваім асабістым рашэннем, і для многіх краінаў, напрыклад, для Кубы і Нікарагуа, частка венесуэльскай нафты пастаўлялася бясплатна», — адзначыў Ігар Юшков.
Канчатковая ж цана, на думку аналітыка, стане вядомая толькі тады, калі Беларусь перапрацуе спробную партыю венесуэльскай нафты, якая цяпер паступае на Мазырскі НПЗ. Акрамя таго, на яе паўплывае і магчымае прадстаўленне Украінай для транспартавання трубаправода «Адэса-Броды», аднак гэта наўрад ці адбудзецца, мяркуе эксперт.

Как вам новость?