Эксперт: Лукашэнка не дасягнуў у Баку важкіх вынікаў

04.06.2010 11:17
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў Баку з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым не дасягнуў ніякіх важкіх вынікаў па пытаннях пастаўкі каспійскай нафты ў Беларусь. Пра гэта заявіў старэйшы навуковы супрацоўнік цэнтра бяспекі Інстытуту сусветнай эканомікі і міжнародных адносінаў Расійскай Акадэміі навук Мікалай Рабацяжаў.

Па словах расійскага эксперта, тое, што падчас сустрэчы прэзідэнты не абмяркоўвалі пытанне супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, кажа аб тым, што перамовы па гэтай тэме не былі падрыхтаваныя загадзя.

«Калі б у выніку перамоваў з’явіліся якія-небудзь пазітыўныя дасягненні ў гэтай сферы, то гэта напэўна было б апублікавана. Лукашэнка не ўпусціў бы шанцу ў чарговы раз націснуць на Расію, паказаўшы, што альтэрнатыўныя шляхі паставак вуглевадародаў існуюць. Гэта стала б для Лукашэнкі як эканамічным плюсам (ён мог бы атрымаць азербайджанскай нафты для загрузкі НПЗ), так і палітычным», — адзначыў эксперт, паведамляе ІА «REGNUM-Беларусь».

«Да ўсяго іншага, я не думаю, што праект паставак нафты з Венесуэлы рэальна выгадны, — сказаў Мікалай Рабацяжаў. — Вядома, Лукашэнку вельмі хацелася б, каб у Беларусь паступала каспійская нафта. Але ці то перамовы з Аліевым былі непадрыхтаваны, ці то бакі пакуль яшчэ не да чаго не дамовіліся — у любым выпадку, ніякіх важкіх вынікаў, якія Лукашэнка мог бы прад’явіць Беларусі і Расіі, дасягнута не было».

Як перадаваў Тэлеграф, трэцяга чэрвеня ў Баку адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана. Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў заключылі пагадненне аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцыяў. У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаваў былі таксама падпісаны міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне інфарматызацыі і інфармацыйных тэхналогій, навукі і тэхналогій і шэраг іншых дакументаў.

Как вам новость?
Головоломки