Эксперт: Маскве будзе цікава ствараць праблемы Лукашэнку

12.07.2010 09:39
Архив Редакция

Падчас перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі Масква можа ствараць розныя праблемы Лукашэнку. Такое меркаванне выказаў расійскі палітолаг Міхаіл Рэмізаў. «Улічваючы бягучае развіццё падзей, я не выключаю, што Маскве будзе цікава ствараць такія слабыя зоны ў беларускай унутранай палітыцы», — заявіў эксперт.

Ён дадаў, што пасля «дзіўнай» газавай вайны, «у ходзе якой медыяэфект на парадак перавысіў рацыянальны разлік і дзелавы складнік спрэчкі, выключаць падобных рэчаў не выпадае», — перадае REGNUM Беларусь.

На думку Міхаіла Рэмізава, «Масква гатовая не толькі аказваць ціск па балючых пытаннях, але і рабіць ў адказ няласкі свайму беларускаму контрагенту».

«І пакуль абмен узаемнымі няласкамі не перарываецца. Вядома, нельга быць упэўненым у тым, што гэта не перакінецца і на пытанні ўнутрыбеларускай палітыкі, і, з боку Мінску, на пытанні ўнутрырасійскай палітыкі», — дадаў палітолаг.
 
Па словах эксперта, у Беларусі няма альтэрнатывы Аляксандру Лукашэнку. «Таму ад Расіі залежыць не абранне або неабранне Аляксандра Рыгоравіча, а ўзровень і якасць легітымнасці ягонай кампаніі, дакладней, яе знешняга прызнання. І тут не толькі Расія, але і любы іншы буйны рэгіянальны гулец можа стварыць дзейнаму прэзідэнту нейкія праблемы. Гаворка, перш за ўсё, ідзе аб праблемах, якія тычацца якасці прызнання выбараў, а не іх выніку», — лічыць Міхаіл Рэмізаў.

Как вам новость?