Эксперт: на міжбанку ўсталяваўся спекулятыўны курс даляра

17.05.2011 14:52
Архив Редакция

Курсы валют, якія ў дадзеныя момант ўсталяваліся на міжбанкаўскім рынку, з'яўляюцца завышанымі і спекулятыўнымі. Аб гэтым заявіў аналітык даследчай групы BusinessForecast.by Аляксандр Муха. Паводле яго слоў, рэзкая дэвальвацыя беларускага рубля выгадная толькі буйным экспарцёрам, банкам і некаторым іншым лагістам.

«Трэба спрабаваць вярнуцца ў больш ці менш прымальны дыяпазон. І, як я ўжо казаў, для гэтага неабходна, у першую чаргу, рабіць больш жорсткай грашовую палітыку, выводзіць залішнюю рублёвую грашовую масу са звароту і, у цэлым, павышаць спектр працэнтных ставак па дэпазітах і крэдытах», — цытуе спецыяліста Infobank.by.

«Думаю, што сцэнар выхаду на адзіны абменны курс будзе выглядаць наступным чынам: каціроўкі рынку замежных наяўных валют і біржавога валютнага рынка будуць набліжацца да бягучых каціровак на міжбанкаўскім валютным рынку. Хутчэй, будзе рух не насустрач адно аднаму, а будуць падскокваць менавіта тыя каціроўкі, якія цяпер адзначаюцца на рынку наяўных валют і на біржавым рынку», — мяркуе Аляксандр Муха.

На думку аналітыка, курс даляра стане адзіным толькі пасля адмены абмежаванняў па калідоры ваганняў афіцыйнага курсу да кошыка валют у рамках плюс/мінус 12% ад значэння кошту кошыка валют на 1 студзеня 2011 года.

«Неабходна адпусціць афіцыйны курс беларускага рубля да кошыка валют у свабоднае плаванне па аналогіі з абменным курсам на міжбанкаўскім валютным рынку і на рынку наяўных замежных валют. У выніку, усё гэта і дасць магчымасць выйсці на адзіны абменны курс. Але сказаць, які гэта будзе курс, я абцяжарваюся», — дадаў эксперт.

Эканамісты: гэта поўны правал фінансавай і манетарнай палітыкі

Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што Нацыянальнаму банку Беларусі неабходна тэрмінова прымаць меры для стабілізацыі сітуацыі з валютай.

«Я б сказаў так, што самае дрэннае, што можна цяпер рабіць, гэта нічога не рабіць. Гэта ўсё поўны правал ўсёй фінансавай і манетарнай палітыкі, таму што чаканні цяпер толькі на паніжэнне беларускага рубля», — цытуе яго «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

У тым выпадку, калі Нацбанк будзе бяздзейнічаць, то павышэнне міжбанкаўскіх курсаў валют будзе выклікаць ўсё новыя павышэнні курсаў у абменных пунктах, перакананы фінансавы аналітык Сяргей Чалы.

«Рэч у тым, што калі ў такой сітуацыі Нацбанк нічога не будзе рабіць, то яны будуць адзін аднаго падсцёбваць. Адзін будзе падганяць іншага, і паміж імі будзе нейкая розніца захоўвацца. Хутчэй за ўсё, мы назіраем пачатак скочвання ў спіраль інфляцыі-дэвальвацыі, якую можна спыніць толькі вельмі жорсткімі мерамі грашова-крэдытнай палітыкі, на якія, відавочна, Нацбанк не пойдзе, і таму дзе гэта ўсё спыніцца — пакуль невядома», — кажа ён.

Фінансавы аналітык Вадзім Іосуб выказаў здагадку два варыянты выхаду з сітуацыі. «Нацбанк вырашыць цалкам адпусціць курс валюты на ўсіх сектарах, у адваротным выпадку мы будзем мець мноства курсаў і дэвальвацыйнае чаканне, якое прыводзіць да таго, што на нашых вачах з хуткасцю 200 рублёў у суткі даляр даражэе, і на рынку наяўнай валюты, і на міжбанку», — сказаў эксперт.

Аднак працэс інфляцыі ўжо ў самым разгары, і Нацбанк спазніўся з прыняццем рашэнняў, сцвярджае Сяргей Чалы. «Вельмі проста ўпусціць той момант, калі сістэма пачне працаваць у самападтрымліваючым рэжыме, калі чакання падзення курсу пачынаюць працаваць як фактар падзення курсаў», — адзначыў ён.

Па словах аналітыка, чаканне далейшага росту коштаў само пачынае выклікаць падаражэнне тавараў: імпарцёры павышаюць цэны на наступны месяц на столькі ж, на колькі яны выраслі за мінулы.

Іосуб: сітуацыю пагаршаюць самі дзеянні Нацбанка

Адміністрацыя Нацбанка пакідае абмежаванні на наяўным рынку, што прыводзіць да росту міжбанкаўскіх курсаў валют, тлумачыць Вадзім Іосуб.

«Новае абмежаванне курсу даляра ў 4,5 тыс. рублёў на гэтым узроўні не ўтрымаецца. Праблема ў тым, што самі па сабе абмежаванні — вялікае зло. Можна Нацбанку дагуляць да таго, што калі ён заўтра выставіць абмежаванне з запасам у 10 тыс., то мы ўбачым, што тут жа курс на рынку будзе вышэйшым за гэтае значэнне, толькі праз тое, што ёсць гэтыя абмежаванні», — сказаў ён.

Сяргей Чалы дадаў, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю — на яго думку, спадзявацца на кіраванае развіццё падзей не выпадае. Гэта можа скончыцца тым, што беларусы змогуць купляць толькі самае неабходнае.

Заіка: механізм гіперінфляцыі ўжо запушчаны

Аднак насельніцтва краіны ўжо цяпер набывае толькі самае неабходнае, заўважыў Леанід Заіка. «Механізм гіперінфляцыі ўжо запушчаны, і самае галоўнае, што нас чакае рэзкае зніжэнне спажывецкага попыту, таму што насельніцтва ўжо не ў стане на цяперашнім узроўні пенсій і заробкаў плаціць па элементарных групах тавараў», — сцвярджае ён.

Чалы: абвал беларускага рубля можа быць не працэнтным, а «кратным»

Эксперты мяркуюць, што сітуацыю могуць выправіць паўнавартасныя таргі на валютнай біржы — гэта прывядзе да фармавання раўнаважкага курса. Акрамя таго, неабходна рэзка падняць стаўку рэфінансавання, а таксама ўвесці жорсткую бюджэтную эканомію. Эканамісты лічаць, што Нацбанк не гатовы да гэтых мераў, і ў Беларусі можа паўтарыцца расійскі сцэнар 1998 года. Тады курс даляра ў 6 расійскіх рублёў упаў адразу да 24 рублёў. Сяргей Чалы ўдакладніў, што гэта не працэнтны, а «разавы» абвал нацвалюты.

На дадзены момант эксперты лічаць немагчымым вылічыць рэальны курс беларускага рубля. На думку Вадзіма Іосуба, дакладней за ўсё цяпер міжбанкавы курс — сем тысяч рублёў за даляр.

Как вам новость?