Эксперт: праект паставак венесуэльскай нафты ў Беларусь вырачаны

12.08.2010 11:45
Архив Редакция

Пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь рана ці позна будуць згорнутыя, упэўнены кіраўнік аналітычнага ўпраўлення расійскага Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Аляксандр Пасечнік. "Беларусы паказваюць, што яны пастаўляюць нафту з Венесуэлы. Аднак з камерцыйнага пункту гледжання гэты праект не параўнальны з закупкамі расійскай сыравіны нават з улікам экспартных пошлінаў", — мяркуе эксперт.

10 жніўня польскае выданне Warsaw Business Journal паведаміла, што Вільня можа зменшыць ці нават спыніць пастаўкі нафты з Клайпедскага тэрмінала польскаму канцэрну PNK Orlen, бо тэрмінал будзе цалкам пераарыентаваўся на транзіт венесуэльскай нафты ў Беларусь. Такім чынам, літоўскае прадпрыемства не зможа выканаць свае абавязацельствы перад польскім бокам. Тым не менш, Аляксандр Пасечнік лічыць, што для Польшчы тут няма ніякіх сур’ёзных энергетычных пагрозаў, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

«Беларусь ізноў запускае пэўны сабатаж. Усе гэтыя лагістычныя непрыемнасці і ўзаемадзеянне з краінамі Балтыі, у прыватнасці, з Літвой, уяўляюць сабой водгулле таго, што Расія абмежавала ільготны рэжым паставак нафты на беларускія НПЗ. Але нават цяперашнія 6,3 млн. тон нафты, якія Масква бяспошлінна пастаўляе Мінску — гэта даволі істотны бонус. У сувязі з гэтым, незразумела, чаму Беларусь не хоча працаваць на нармальных камерцыйных умовах», — лічыць аналітык.

На думку Аляксандра Пасечніка, у гэтым пытанні прысутнічае палітычная падстава. «Аляксандр Лукашэнка запусціў альтэрнатыўны сцэнар узаемадзеяння з Венесуэлай. Мы бачым, што гэты працэс развіваецца вельмі асцярожна. Беларусь не нарошчвае пастаўкі венесуэльскай нафты і ў любым выпадку трымае ў розуме працяг дыялогу з Расіяй у рамках Мытнага саюза. Тут на карту пастаўленыя і адносіны ў газавай сферы: варта чакаць гандлю за кантрольны пакет акцый «Белтрансгаза». Магчыма, Расія павялічыць асобныя энергетычныя прэферэнцыі для Беларусі, каб атрымаць поўны кантроль над беларускай транзітнай сістэмай», — мяркуе эксперт.

Эксперт: Літва не зацікаўленая ў энергетычным сабатажы супраць Польшчы

Па словах Аляксандра Пасечніка, літоўскія ўлады не пойдуць на буйныя інвестыцыі пад такія сумнеўныя ініцыятывы. «Пашырэнне партовых магутнасцяў, паглыбленне саміх партоў патрабуюць соцень мільёнаў даляраў. І гэта наўрад будзе рабіцца для Беларусі. Таму для Польшчы тут няма ніякіх глабальных энергетычных пагрозаў», — лічыць Пасечнік.

Літва не зацікаўленая ў ажыццяўленні энергетычнага сабатажу супраць Польшчы, мяркуе эксперт. «Калі сапраўды перапампоўваць заяўленыя беларусамі мільёны тон, то, вядома, давядзецца перакрываць вентыль, і Польшча застанецца ў пройгрышы. Але Літва абсалютна дакладна не пойдзе на такія меры. Беларусам напэўна будзе прапанавана істотна інвеставаць у порт, але ў іх няма такіх сур’ёзных грошай, таму працэс давядзецца затармазіць», — адзначыў эксперт.

Аналітык звярнуў увагу на тое, што калі Беларусі было б сапраўды выгадна закупляць венесуэльскую нафту, яна б ужо істотна нарасціла аб’ёмы набытай сыравіны. «Але пакуль што гаворка ідзе аб некалькіх танкерах умяшчальнасцю 80 тыс. тон. Гэта нязначныя аб’ёмы. Прагрэсу няма, з Венесуэлы не прыходзіць па сем танкераў на месяц. Гэта гаворыць аб тым, што беларусы проста паказваюць, што яны пастаўляюць нафту, але на самой справе аб пашырэнні супрацоўніцтва з Венесуэлай гаворкі не ідзе. Рана ці позна гэты праект будзе згорнуты, бо з камерцыйнага пункту гледжання ён абсалютна не параўнальны з закупамі расійскай сыравіны нават з улікам экспартных пошлінаў», — падсумаваў Аляксандр Пасечнік.

Как вам новость?