Эксперт: Расія можа зрабіць унёсак у звяржэнне Лукашэнкі

19.08.2010 12:43
Архив Редакция

Расійскае кіраўніцтва можа зрабіць унёсак у "звяржэнне апошняга дыктатара Еўропы", заявіў эксперт Беньямін Бідэр. Па ягоных словах, яшчэ ні разу за час кіравання цяперашняга прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адносіны паміж Масквой і Мінскам не дасягалі такога крытычнага стану, як сёння.

Эксперт лічыць, што інфармацыйная кампанія, разгорнутая ў СМІ супраць беларускага прэзідэнта, сведчыць аб тым, што Масква спрабуе актыўна ўмешвацца ў перадвыбарчую кампанію ў Беларусі. «Расія апалчылася на свайго некалі найбліжэйшага саюзніка і з падвоенай энергіяй ўмешваецца ў перадвыбарную гонку, якая распачынаецца ў Беларусі», — заявіў аглядальніка SPIEGEL ONLINE Беньямін Бідэр.

Па словах аглядальніка, у абмен на эканамічныя прэферэнцыі Масква чакае ад Мінску згаворлівасці. «Да гэтага часу, аднак, па вялікім рахунку безвынікова. Вось ужо некалькі гадоў беларускі прэзідэнт спрабуе расцягнуцца ў знешнепалітычны шпагат паміж Усходам і Захадам: то ён клянецца ў вернасці «братам-славянам», то запэўнівае ЕС у намеры ўмацаваць стасункі з Еўропай», — растлумачыў Беньямін Бідэр.

Эксперт: выбары 2011 года могуць стаць апошнімі для Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка адчувае, што выбары 2011 года дадуцца яму няпроста, лічыць эксперт. У той жа час, адзначае ён, гэта добры шанец для беларускай апазіцыі. «Калі прадстаўнікі разасобленай беларускай апазіцыі здолеюць кансалідавацца да выбараў, то яны могуць стаць апошнімі для Аляксандра Лукашэнкі», — сказаў Беньямін Бідэр.

Аднак самі беларускія дэмакратычныя сілы ніяк не могуць дамовіцца. Так, 18 жніўня на пасяджэнні круглага стала прадстаўнікі апазіцыі склалі сумесную заяву па вызначэнні адзінага кандыдата, якую плануюць урачыста падпісаць 24 жніўня. Тым не менш, на сустрэчы прысутнічалі далёка не ўсе патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты.

«Паводзіны прэтэндэнтаў, якія на словах палымяна падтрымліваюць ідэю вылучэння «адзінага кандыдата», а на справе дасылаюць на падобныя сустрэчы ўсяго толькі сваіх «прадстаўнікоў», выклікае здзіўленне», — заявіў лідар Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч.

Статкевіч: апазіцыя асцерагаецца стварэння каардынацыйнага цэнтра

Тым не менш, у найбліжэйшай будучыні дэмсілы Беларусі плануюць стварыць адзіны каардынацыйны цэнтр. «Яго фармат — гэта прадмет перамоваў і будучых сустрэчаў. Справа ў тым, што дзве арганізацыі выказалі занепакоенасьць, каб гэты орган не стаў вельмі моцным», — кажа Мікола Статкевіч.

Акрамя таго, лідэр Еўрапейскай кааліцыі адзначыў, што некаторыя апазіцыйныя лідары ўспрымаюць яго чаргу старшынявання у круглым стале як асабістае імкненне атрымаць дадатковы плюс і ў сілу гэтага імкнуцца гэтага плюса яму не даць. Такую рэўнасць з боку іншых прэтэндэнтаў Мікалай Статкевіч лічыць несур’ёзнай, «дзіцячай».

Как вам новость?