Эксперт: валюта ў абменніках пасля дэвальвацыі не з'явіцца

11.05.2011 11:48
Архив Редакция

Кіраўнік кампаніі "Элайнс груп" Уладзімір Нясмашны заявіў, што фактычная дэвальвацыя беларускага рубля з 11 траўня не прывядзе да з'яўлення валюты ў абменных пунктах беларускіх банкаў. "Па-першае, у банкаў яе (валюты) амаль няма, а па-другое — насельніцтва чакае, калі курс падымуць яшчэ. Хаця б рублёў на 500. Хоць ажыўленне сітуацыі з наяўнай валютай цяпер, вядома ж, чакаецца", — адзначыў эксперт.

На яго думку, у кароткатэрміновай перспектыве можна чакаць наступнага: курс наяўнай валюты, хутчэй за ўсё, сфармуецца ў межах 4000-4300 рублёў за даляр, курс на міжбанку пакуль будзе стаяць на бягучым узроўні, але па меры пашырэння продажу валюты на біржы пад крытычны імпарт і пагашэнне крэдытаў будзе зніжацца яго спекулятыўны складнік.

Што тычыцца курсу Нацыянальнага банка, Уладзімір Нясмашны мяркуе, што ў кароткатэрміновай перспектыве яму не вельмі выгадна рэзкае змяненне курсу, хоць эканамічна яно ўжо даўно апраўдана, «але па меры прыцягнення новых знешніх запазычанняў ён павялічыць ціск на валютны рынак з мэтай зніжэння рэальнага курсу абмену, пасля чаго, хутчэй за ўсё, курс і будзе вызначаны ў межах 3800-4100».

«Дакладней сказаць пакуль складана, бо ёсць яшчэ некалькі не агучаных для шырокай публікі фактараў, якія ўплываюць на фінансавую пазіцыю дзяржавы як галоўнага гульца валютнага рынку, а таксама на макраэканамічныя паказчыкі, якія ўскосна ўплываюць на сітуацыю на валютным рынку», — дадаў кіраўнік «Элайнс груп».

Нясмашны: дэвальвацыю зрабіў не Нацбанк, а сама эканоміка

Эксперт таксама заявіў, што дэвальвацыю праводзіў не Нацбанк Беларусі. Па яго словах, яна была абумоўлена аб’ектыўнымі эканамічнымі прычынамі.

«Аб афіцыйнай дэвальвацыі ніхто не паведмляў, усе яе чакалі, эксперты прадракалі і казалі, але Нацбанк вырашыў інакш — і дэвальвацыя адбылася сама па сабе… Нягледзячы на ўсеагульнае меркаванне «гэта ўсё Нацбанк» — дэвальвацыю зрабіў не ён. Дэвальвацыя адбылася эканамічна, а не фінансава, а калі казаць больш дакладнв — курс валют, які склаўся на міжбанкаўскім рынку і рынку рэальнага абмену наяўнай валюты паказаў рэальнае становішча беларускага рубля зыходзячы са стану беларускай эканомікі, а не золатавалютных рэзерваў», — заявіў Уладзімір Нясмашны.

Ён нагадаў, што ў сваім лісьце ад 24 красавіка НББ «канкрэтна сказаў:» Удасканаленне функцыянавання ўнутранага валютнага рынку будзе працягвацца і далей па меры стварэння з боку эканомікі неабходных умоваў для падтрымання абменнага курсу беларускага рубля каля яго раўнаважкага ўзроўню».

«Калі шчыра — я апладзіраваў. Нацбанк вельмі выразна пстрыкнуў па носе многім і даў зразумець — ён рэгулятар фінансавы, а не эканамічны, і ніякае рашэнне Нацбанка не можа стаць панацэяй для краіны, бо курс нацыянальнай валюты вызначаецца эканомікай і вынікамі яе работы, а не валютнымі аперацыямі на біржы», — сказаў эксперт.

Как вам новость?
Головоломки