Эксперт: вулканічны попел наўрадці даляціць да Беларусі

16.04.2010 14:12
Архив Редакция

Начальнік Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя міністэрства прыроды Багдана Казярук лічыць, што на сённяшні дзень вулканічнае воблака ад вывяржэння вулкана ў Ісландыі наўрадці пранікне на тэрыторыю Беларусі. "Пажадана, каб у бліжэйшы час у Заходняй Еўропе прайшлі дажджы. Гэта спыніць распаўсюд воблака далей па кантыненце", — сказала эксперт.

Па словах Багданы Казярук, у бліжэйшыя дні ў Беларусі «таксама чакаюцца дажджы, што саслабіць негатыўны ўплыў сітуацыі, і цалкам верагодна, што пыл асядзе». «Цяпер на стацыянарнай сетцы маніторынгу атмасфернага паветра старанна адсочваецца сітуацыя, звязаная з вывяржэннем вулкана ў Ісландыі, і робяцца прагнозы пра яго ўплыў на пагодныя ўмовы ў Беларусі», — адзначыла прадстаўніца мінпрыроды, перадае БелТА.

Аднак эксперт мяркуе, што калі ў Заходняй Еўропе захаваецца паўночна-заходні вецер і надвор’е без ападкаў, дык «у бліжэйшыя дні цалкам магчымы перанос пыльнага воблака не толькі на тэрыторыю Беларусі, але і рэгіёны Расіі».

У сваю чаргу, па паведамленнях спецыялістаў, на гэтым тыдні вырас узровень запыленасці толькі ў двух раёнах Мінска і некаторых гарадах Беларусі. Гэта, па словах экспертаў, не звязана з праходжаннем пылавага воблака, якое ўтварылася ў выніку вывяржэння вулкана ў Ісландыі, і ў цэлым цяпер па Беларусі захоўваецца тыповы для красавіка ўзровень запыленасці паветра.

Как вам новость?
Головоломки