Эксперты АБСЕ па справе Бябеніна прыедуць у Мінск 26 кастрычніка

25.10.2010 13:10
Архив Редакция

Прыбыццё ў Беларусь экспертаў АБСЕ для ўдзелу ў расследаванні абставінаў гібелі журналіста, заснавальніка апазіцыйнага сайта "Хартыя 97" Алега Бябеніна чакаецца 26 кастрычніка. Раней датай прыезду ў Беларусь патолагаанатама і крыміналіста з Нарвегіі і Швецыі называлася 25 кастрычніка.

Як раней паведамляў Тэлеграф, асноўную частку матэрыялаў расследавання беларускіх праваахоўных органаў па факце гібелі Алега Бябенін перавялі для экспертаў АБСЕ на ангельскую мову. Праца перакладчыкаў, нанятых міжнароднай арганізацыяй, будзе працягнутая, паколькі эксперты могуць запатрабаваць дадатковыя дакументы, паведамілі ў пракуратуры Мінскай вобласці.

Пракурор Мінскай вобласці Аляксандр Архіпаў падоўжыў да 3 лістапада тэрмін правядзення праверкі па факце гібелі беларускага журналіста Алега Бябеніна. Па словах старшай памочніцы пракурора вобласці Таццяны Калінінай, у цяперашні час выканана толькі частка прызначанай комплекснай экспертызы цела загінулага.

Па матэрыялах БелаПАН

Как вам новость?
Головоломки