Эксперты: аварыя на нафтаправодзе ў Берасцейскай вобласці не пагражае экалогіі

24.12.2010 12:55
Архив Редакция

Эксперты-эколагі, якія працуюць у раёне прарыву магістральнага нафтаправода Мазыр-Берасце ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці, сцвярджаюць, што аварыя, якая адбылася тут 22 сьнежня, не ўяўляе пагрозы для экалогіі. Тым не менш, побач з месцам аварыі пастаянна вядзецца маніторынг стану грунту і паветра.

Бліжэйшы населены пункт знаходзіцца за два кіламетры ад аварыі, бліжэйшы вадаём — за 3,5 кіламетры. Нягледзячы на тое, што на месцы аварыі на ўчастку ў 1,2 гектара разлілося і загарэлася каля 70 кубаметраў нафты, эколагі сцвярджаюць, што пагрозы забруджвання нафтай няма. На месцы здарэння праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на абарону ад забруджвання навакольнага асяроддзя: выдаляецца забруджаны грунт, працаўнікі камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Берасцейскага аблвыканкама ажыццяўляюць маніторынг стану навакольнага асяроддзя.

У той жа час на месцы аварыі яшчэ не скончаны рамонтна-аднаўленчыя работы. Тут дзяжурыць аварыйна-выратавальная брыгада МНС. Спецыялісты разлічваюць завяршыць замену пашкоджанага ўчастка трубаправода і правесці яго выпрабаванне ўжо ў пятніцу, 24 снежня, перадае БелТА.

«Па дадзеных на 07:00, праведзена абрэзка пашкоджанага ўчастка трубы, праводзіцца яго замена. Нафта ад месца прарыву перапампавана ў прамежкавы катлаван. З яго яе перапампоўваюць у нафтаправод», — растлумачылі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Працягвае працаваць камісія па выяўленні прычынаў аварыі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, прарыў на ўчастку магістральнага нафтаправода Мазыр-Берасце каля вёскі Грушаўка Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці адбыўся 22 снежня. Як высветлілася, 21 снежня на ўчастку нафтаправода праводзіўся капітальны рамонт з распрацоўкай грунту экскаватарам, заменай ізаляцыйнага пакрыцця з ужываннем, у тым ліку, і дызель-генератарнай устаноўкі.

Как вам новость?