Эксперты дамаўляюцца пра пастаўкі ў Беларусь каспійскай нафты

25.05.2010 15:13
Архив Редакция

Эксперты азербайджанскай нафтавай кампаніі і беларускія спецыялісты абмяркоўваюць пытанні пастаўкі ў Беларусь каспійскай нафты. Пра гэта 25 траўня падчас прэс-канферэнцыі паведаміў надзвычайны і паўнамоцны пасол Азербайджана ў Беларусі Алі Тэймур аглы Нагіеў.

Дыпламат таксама адзначыў, што Азербайджан гатовы ўдзельнічаць у любых узаемавыгадных праектах па пастаўках энергарэсурсаў. На сённяшні дзень у Азербайджане здабываецца ў год 50 млн. тон нафты і 40 млрд. кубаметраў прыроднага газу, перадае Інфармацыйны партал Саюзнай дзяржавы.
Акрамя таго, амбасадар Азербайджана выступіў за паглыбленне вытворчай кааперацыі паміж дзвюма краінамі і паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка плануе хуткім часам наведаць з афіцыйным візітам Азербайджан. «Праз некалькі дзён адбудзецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан» — сказаў Алі Тэймур аглы Нагіеў.
Па словах дыпламата, візіт павінен надаць «значны імпульс далейшаму развіццю стасункаў паміж дзвюма краінамі», паведамляе БелТА. «Паміж Беларуссю і Азербайджанам ва ўсіх сферах — палітыцы, эканоміцы, гуманітарным супрацоўніцтве — няма такіх пытанняў, якія немагчыма вырашыць», — упэўнены пасол.
Кажучы пра хуткі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан, Алі Тэймур аглы Нагіеў паведаміў, што падчас сустрэчы лідараў дзвюх краін плануецца абмеркаваць шырокае кола пытанняў. Амбасадар не выключыў, што прэзідэнты абмяркуюць і супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. «Тут ніякіх пытанняў няма. Трэба прыйсці да кропкі судакранання, якая будзе эканамічна выгадная абедзвюм краінам», — падкрэсліў Алі Тэймур аглы Нагіеў.

Как вам новость?
Головоломки