Эксперты: на кожнага пакупніка кватэры ў Мінску прыпадае чатыры прадаўцы

05.05.2010 12:13
Архив Редакция

На кожнага пакупніка кватэры ў Мінску прыпадае тры-чатыры прадаўцы. Эксперты па нерухомасці сцвярджаюць, што ў рыелтараў няма іншага выйсця, як падладжвацца пад пакупніка, ідучы яму на саступкі. Аналітыкі лічаць, што кошты на жыллё будуць працягваць змяншацца і квадратны метр у сталіцы неўзабаве можна будзе набыць максімум за адну тысячу даляраў.

Паводле дадзеных Дзяржрэестру цэнаў угодаў, у студзені-сакавіку гэтага года па дамовах куплі-продажы ў Беларусі было рэалізавана 5,03 тыс. кватэр (летась — 5,3 тыс.), перадае «Рэспубліка». У Мінску зафіксавана 1 671 угода з жыллём, у той час як за аналагічны перыяд мінулага года 1 643. На думку некаторых спецыялістаў, рынак жылля ў краіне працягвае знаходзіцца ў стагнацыі.
Кіраўнік кампаніі «Твая сталіца» Уладзімір Давыдовіч лічыць, што дна сталічны рынак дасягнуў яшчэ ў чэрвені 2009 года: «Менавіта тады кошты ўгод патроху пайшлі па ўзыходнай». «На жаль, гэта ніяк не адбілася на ваганнях коштаў прапановы, а яны, на наш погляд, былі неапраўдана завышаны на 12-14 %», — кажа эксперт. Па словах Уладзіміра Давыдовіча, разуменне, што неабходна суцішыць свае апетыты, прыйшло да прадаўцоў толькі ў канцы 2009 года, а пераразмеркаванне на карысць рэальных коштаў пачалося толькі ў студзені-лютым 2010 года.
«Сёння цэнавыя прапановы вяртаюцца на справядлівы ўзровень, так што неўзабаве рынак павінен сутыкнуцца з першымі праявамі пакупальніцкай актыўнасці. Думаю, што да лета кошт квадратнага метра расці не будзе, а вось што будзе потым — загадваць цяжка. Ужо некалькі гадоў запар менавіта летнія месяцы становяцца досыць актыўным перыядам на рынку жылля, хоць некалі сезон адпачынкаў супадаў з перыядам пасіўнасці як прадаўцоў, так і пакупнікоў», — адзначыў эксперт.

Как вам новость?