Эксперты: шанцы Лукашэнкі наладзіць адносіны з Мядзведзевым зусім малыя

20.08.2010 16:25
Архив Редакция

Шанцы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі наладзіць адносіны з Расіяй зуісім малыя, лічаць многія беларускія і расійскія эксперты. На іх погляд, для ўрэгулявання сітуацыі адных абяцанняў беларускага лідара ўжо будзе недастаткова.

Некаторыя беларускія эксперты схіляюцца да таго, што Аляксандр Лукашэнка, які на днях адправіўся ў Ерэван на нефармальны саміт АДКБ, мае намер сустрэцца там з расійскім калегам. «Напэўна, яму хацелася б памірыцца», — цытуе беларускага палітолага Валерыя Карбалевіча расійская «Независимая газета».

Тым не менш, на думку экспертаў, зрабіць гэта будзе не проста: нават прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асетыі будзе недастаткова. Як кажуць эксперты, у цяперашні час на кон пастаўлена ўлада дзейнага беларускага прэзідэнта і кошт за яе павінна быць высокі, перадае newsru.com.

Аляксандру Лукашэнку, па словах аналітыкаў, неабходна наладзіць адносіны з Расіяй, каб пазбегнуць эканамічных цяжкасцяў. Бо калі беларускі лідар не выканае свае «зарплатныя» абяцанні, гэта можа сур’ёзна паўплываць на ход прэзідэнцкіх выбараў у 2011 годзе, лічаць эксперты.

Эксперты: Расія можа здрадзіць традыцыі прызнаваць дэмакратычнасць беларускіх выбараў

Акрамя таго, некаторыя эксперты мяркуюць, што Расія на гэты раз можа здрадзіць традыцыі прызнаваць дэмакратычнасьць беларускіх выбараў, з прычыны чаго Аляксандр Лукашэнка больш не зможа выкарыстоўваць «палітыку арэляў» паміж Усходам і Захадам.

Цікавасць да магчымай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Расіі і Беларусі выкліканы інфармацыйнай вайной, якая цягнецца паміж дзвюма краінамі ўсё лета. Так, як раней паведамляў Тэлеграф, расійскі канал НТВ паказаў тры серыі скандальнага фільму «Хросны бацька», у якім расійскія журналісты адкрыта абвінавацілі кіраўніка беларускай дзяржавы ў дачыненні да выкраданняў палітычных апанентаў і іх сваякоў, а таксама паспрабавалі раскрыць крыніцы прыбыткаў сям’і Аляксандра Лукашэнкі.

У апошні час інфармацыйная вайна паміж Расіяй і Беларуссю дайшла да ўзаемных асабістых абвінавачанняў з боку прадстаўнікоў уладаў. Так, Дзмітры Мядзведзеў абвінаваціў Аляксандра Лукашэнку ў ілжы, заявіўшы, што той у прысутнасці іншых прэзідэнтаў абяцаў прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, але не зрабіў гэтага.

У адказ кіраўнік Беларусі абвінаваціў расійскага калегу ў несумленнасці і непрыстойнасці, на што Крэмль прыгразіў апублікаваць стэнаграмы сустрэчы, на якой беларускі лідар даў нявыкананыя пасля абяцанні.

Как вам новость?
Головоломки