Елкі ў Мінску пачнуць прадаваць за два дні да Калядаў

18.11.2010 11:28
Архив Редакция

Елачныя кірмашы ў Мінску адкрыюцца 23 снежня, то бок, за два дні да святкавання Раства Хрыстовага каталікамі і пратэстантамі. Працаваць яны будуць аж да 31 снежня. Пра гэта 17 лістапада паведаміў намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту Уладзімір Калтовіч.

Паводле яго слоў, купіць елкі можна будзе больш чым у 100 гандлёвых месцах, у тым ліку на дзесяці агульнагарадскіх кірмашах і на Калядным кірмашы 25 снежня. Кірмашы будуць працаваць штодня з 10:00 да 19:00 без абедзеннага перапынку і выхадных дзён, перадае БелТА.

Па папярэдніх дадзеных, раздробныя кошты на натуральныя елкі складуць ад 10 тыс. рублёў за елку вышынёй да аднаго метра да 34 тыс. рублёў на елку вышынёй тры метры.

Как вам новость?