Эпідэміёлагі папярэджваюць пра з'яўленне ў Мінску кляшчоў

12.04.2010 12:09
Архив Редакция

Загадчыца аддзялення цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Фрузенскага раёна сталіцы Таццяна Цехановіч распавяла пра тое, што ў Мінску, у прыватнасці, у новым мікрараёне Дамброўка зафіксаваны выпадкі ўкусаў ад кляшчоў. Фактаў укусаў людзей пакуль не выяўлена, аднак ужо маецца некалькі выпадкаў, калі кляшчы пакусалі сабак, якіх выгульвалі жыхары мікрараёна.

«На вуліцы Ігнатоўскага на пустцы кляшчы пакусалі сабаку, якая потым захварэла на піраплазмоз. Не гледзячы на тое, што гэта хвароба не перадаецца чалавеку, для жывёл яна вельмі небяспечная. Цяпер на пустцы, поўнай кляшчамі, стаяць інфармацыйныя таблічкі. А людзі хвалююцца, што атакаваць іх будуць нават у двары», — паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

У прыватнасці, уладальнікі пакусаных кляшчамі сабак выгульвалі сваіх гадаванцаў на спецпляцоўцы, якая знаходзіцца на пустцы за кіламетр ад жылых дамоў. Як распавёў ветэрынар адной са сталічных лякарань Аляксандр Ушачоў, застаецца адкрытым пытанне, дзе шпацыраваць з сабакамі і што рабіць з пусткай, на якой завяліся кляшчы.

У сваю чаргу, спецыялістка цэнтра гігіены Таццяна Цехановіч лічыць, што «траву трэба скасіць, поле разараць і, пажадана, апрацаваць хімікатамі». «Але нават у такім разе няма 100% гарантыі, што кляшчы ў гэтым месцы знікнуць», — падкрэсліла эпідэміёлаг.

Как вам новость?
Головоломки